09.02.2022
Падпісана «дарожная карта» па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Карачаева-Чэркескай Рэспублікай Расіі
У Дзяржаўным камітэце па маёмасці ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі здзейснілася падпісанне плана мерапрыемстваў («дарожнай карты») па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Карачаева- Чэркескай Рэспублікай Расійскай Федэрацыі ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах на 2022-2024 годы.
«Дарожная карта» прадугледжвае рэалізацыю сумесных праектаў у галіне машынабудавання, энергетыкі, харчовай прамысловасці, аграпрамысловага комплексу, развіццё супрацоўніцтва ў сферы аграрнай адукацыі і навукі, абмен вопытам у сферы тэрытарыяльнага планавання і горадабудаўніцтва, а таксама садзейнічанне росту аб'ёмаў і пашырэнню асартыменту паставак сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання.
«Сённяшняе мерапрыемства падкрэслівае сур'ёзнасць намераў Рэспублікі Беларусь і Карачаева-Чэркескай Рэспублікі ў паглыбленні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, – сказаў Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч, вітаючы зарубежных калег. – Упэўнены, што рэалізацыя палажэнняў «дарожнай карты» надасць новы імпульс стратэгічнаму ўзаемадзеянню па самым шырокім спектры пытанняў».
Дзмітрый Матусевіч таксама падкрэсліў, што перспектывы двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін замацаваны агульнымі думкамі аб неабходнасці развіцця максімальна плённага і эфектыўнага супрацоўніцтва.
У сваю чаргу Намеснік Старшыні Урада Карачаева-Чэркескай Рэспублікі Яўгеній Палякоў адзначыў, што адносіны паміж дзяржаўнымі органамі знаходзяцца на высокім узроўні і дастаткова прагрэсіўна развіваюцца.
«Для Расіі Беларусь з’яўляецца брацкай рэспублікай. Ужо сёння можна канстатаваць, што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца для нас важным партнёрам у аграпрамысловым комплексе, лёгкай прамысловасці, машынабудаванні, а таксама ў сферы эканомікі і транспарту. Пры гэтым патэнцыял далейшага развіцця значна большы. У гэтай сувязі перакананы, што падпісанне «дарожнай карты» будзе дапамагаць узмацненню і значнаму ўмацаванню ўжо існуючых двухбаковых узаемаадносін», – сказаў Яўгеній Палякоў.
Трэба адзначыць, што «дарожная карта» распрацавана ў развіццё падпісанага ў 2018 годзе Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Карачаева-Чэркескай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, сацыяльным і культурным супрацоўніцтве.
Апошнія навіны