Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Нацыянальнае кадастравае агенцтва запусціла новую версію рэестра цэн на зямельныя ўчасткі

Нацыянальнае кадастравае агенцтва запусціла ў эксплуатацыю новую версію рэестра цэн на зямельныя ўчасткі. У інфармацыйным рэсурсе абноўлена праграмнае забеспячэнне атрымання даных, а таксама пашыраны склад крытэрыяў пошуку здзелак куплі-продажу.

Акрамя таго, пашыраны склад прадастаўляемай інфармацыі: да існуючых асноўных палёў дабаўлены дата рэгістрацыі дагавора, памер жылой плошчы, дата кансервацыі і рэканструкцыі. Дадаткова быў укаранёны абсалютна новы блок – інфармацыя з рэестра характарыстык, які дае даныя аб фізічным зносе, наяўнасці камунікацый, матэрыяле канструктыўных элементаў і інш.

Апрача гэтага, у абноўленым рэестры дабаўлена функцыя прагляду гісторыі пошуку здзелак куплі-продажу (прагляд зададзенага пры пошуку крытэрыя і колькасці даных здзелак куплі-продажу), а таксама з'явілася магчымасць на працягу 31 каляндарнага дня бясплатна выгрузіць інфармацыю аб здзелках куплі-продажу ў файл фармату *.xlx па зададзеных раней параметрах у выпадку не захавання або выключэння інфармацыі.

Апошнія навіны