04.11.2021
Намеснік дырэктара «Белгеадэзіі» узнагароджаны юбілейным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі»
Намеснік дырэктара геадэзічнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгеадэзія» Уладзімір Хоміч узнагароджаны юбілейным медалём «100 гадоў дыпламатычнай службе Беларусі» за значны асабісты ўклад у працэс міжнародна-прававога замацавання праходжання Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь з сумежнымі дзяржавамі.
Юбілейны медаль, прысвечаны 100-годдзю беларускай дыпламатычнай службы, быў уручаны Паслом па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігарам Мілідовічам.
«На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь найбагацейшы і разнастайны вопыт міжнародна-прававога ўстанаўлення Дзяржаўнай граніцы. Работа «Белгеадэзіі» – важны падмурак, на аснове якога ствараецца наша перагаворная пазіцыя. Магу сказаць, што мы ў тым ліку за кошт укладу работнікаў прадпрыемства нярэдка ідзём на крок наперадзе нашых партнёраў, што вельмі важна. Я шчыра ўдзячны за гэту работу, яна з'яўляецца вельмі каштоўнай», – адзначыў Ігар Мілідовіч.
У сваю чаргу Уладзімір Хоміч сказаў: «Шчыра ўдзячны за высокую ўзнагароду. Вельмі прыемна, што я атрымліваю такую важную ацэнку сваёй прафесійнай дзейнасці з боку Міністэрства замежных спраў».
Апошнія навіны