Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Мінскае гарадское агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельнным кадастры – пераможца конкурсу «Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь – 2021»

На мінулым тыдні прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на спашуканне прэміі за дасягненні ў сферы энергаэфектыўнасці і рэсурсазберажэння «Лідэр энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь – 2021».

Лаўрэатамі-пераможцамі сталі арганізацыі, якія дасягнулі рэальных вынікаў у энергаэфектыўнасці і рэсурсазберажэнні. Уладальнікамі Ганаровых дыпломаў сталі 10 удзельнікаў конкурсу, 35 канкурсантаў былі адзначаны дыпломамі пераможцаў і адзін уладальнік быў ганараваны Гран-Пры.

Так, пераможцам у намінацыі «Энергаэфектыўны будынак года» стала Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.

Прадпрыемства атрымала ўзнагароду за мадэрнізацыю і тэрмарэнавацыю свайго будынка, якія былі выкананы з выкарыстаннем комплексу сучасных тэхналогій: аўтаматычнае рэгуляванне сістэмы ацяплення, вентыляцыі і кіравальная сістэма электраасвятлення. Рэалізацыя падобнага праекта дазволіць у далейшым тыражаваць дадзеныя тэхнічныя рашэнні ў сістэме жылых і грамадскіх будынкаў у Рэспубліцы Беларусь у цэлым.




Апошнія навіны