01.12.2021
Камітэт «Гомельаблмаёмасць» у снежні правядзе пяць аўкцыёнаў анлайн

У перыяд з 20 па 24 снежня камітэт «Гомельаблмаёмасць» арганізуе пяць аўкцыёнаў анлайн. Выбар аб'ектаў дастаткова вялікі: плошчай ад 70 кв.м да 15 тыс. кв.м, кошты – ад Br29 да Br600 тыс. Традыцыйна ўсе таргі пройдуць на пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Стартуе аўкцыённы тыдзень 20 снежня з 12 аб'ектаў у Мазырскім раёне.
Тры лота з пачатковым коштам у адну базавую велічыню могуць знайсці новых уладальнікаў 21 снежня. Гэта будынак пажарнага дэпо плошчай 237 кв.м у аграгарадку Насовічы Калінкавіцкага раёна, будынак аварыйна-выратавальнага паста плошчай 401 кв.м у Ельску, будынак ткацкага цэха плошчай 228 кв.м у аграгарадку Няглюбка Веткаўскага раёна. Гэтыя аб'екты будучы ўласнік можа выкарыстоўваць для камерцыйных мэт пад склады, вытворчыя і гандлёвыя аб'екты, адміністрацыйныя памяшканні, а будынак у Веткаўскім раёне яшчэ і як жылы дом.
На электронных таргах 22 снежня будуць выстаўлены чатыры лота. Гэта адміністрацыйны будынак з гаражамі ў Рэчыцы з максімальным паніжэннем кошту на 80%. Пачатковы кошт лота Br9117. Цэнавы старт у 1 базавую велічыню (Br29) вызначаны на будынак школы з кацельняй і невялікім садам у аграгарадку Каплічы Калінкавіцкага раёна, а таксама будынак былога музея ў аграгарадку Глазаўка Буда-Кашалёўскага раёна. Гэтыя два лота пакупнік можа рэканструяваць і выкарыстоўваць пад жылы дом.
«Адна з самых цікавых прапаноў – двухпавярховы будынак былой бальніцы на вул.Цыялкоўскага ў Гомелі. Гэты аб'ект плошчай больш за 3 тыс. кв.м на зямельным участку ў 1,7859 га не знайшоў пакупніка на папярэдніх аўкцыёнах. Зараз уласнік прыняў рашэнне аб яго продажы за адну базавую велічыню. Акрамя прывабнага кошту, лот таксама цікавы шырокім пералікам магчымасцей далейшага выкарыстання: тут можа размясціцца фінансава-крэдытная ўстанова, будынак праектных арганізацый, гандлёвы цэнтр, рэстаран, гасцініца, дыягнастычны цэнтр, трэнажорная і спартыўная залы, цэнтры вольнага часу і многае іншае», – расказалі ў камітэце.
Дзевяць лотаў прапануюцца 23 снежня ў Ельскам раёне і па адным аб'екце ў Калінкавіцкім, Рэчыцкім і Светлагорскім.
Закрые аўкцыённы тыдзень 24 снежня продаж дзевяці лотаў. Сярод іх – будынак былой школы ў Жыткавічах плошчай 3 тыс. кв.м, які прапануецца разам з будынкам пошты за Br58. Таксама ў гэты дзень можна будзе набыць былы дзіцячы сад у аграгарадку Баравая Буда Кармянскага раёна за Br29.
Па пытаннях удзелу ў таргах можна звяртацца па тэлефонах біржы: (+375 17) 309-37-44, (+375 17) 309-32-49 і камітэта «Гомельаблмаёмасць»: (+375 232) 50-66-43, 50-69-49.
Апошнія навіны