Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Камітэт «Гомельаблмаёмасць»: у рэгіёне пастаянна зніжаецца ўдзельная вага невыкарыстоўваемых плошчаў

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» кожны квартал праводзіць аналіз выкарыстання дзяржаўнай маёмасці. Адзін з найважнейшых аспектаў – павышэнне аддачы ад такіх аб'ектаў, а таксама зніжэнне ўдзельнай вагі невыкарыстоўваемых плошчаў.

Так, па выніках работы за трэці квартал цяперашняга года Гомельская вобласць мае самы нізкі паказчык па невыкарыстоўваемай і закансерваванай маёмасці – 2,5%. Пры гэтым трэба ўлічваць, што вобласць мае найбольшую плошчу дзяржаўнай маёмасці – 13,5 млн. кв.м. «Каля 90% плошчаў выкарыстоўваецца самімі арганізацыямі (12,1 млн. кв.м), 8% – здадзена ў арэнду або перададзена ў бязвыплатнае карыстанне (1,1 млн. кв.м)», – падкрэслілі ў камітэце, удакладніўшы: задача №1 – своечасовае выяўленне, вызначэнне напрамкаў выкарыстання і прыняцце мер па ўцягненні такіх аб'ектаў у гасабарот.

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» пастаянна праводзіць выязныя мерапрыемствы па вызначэнні эфектыўнасці выкарыстання нерухомай маёмасці – у цяперашнім годзе ўжо абследаваны ўсе раёны, наведана больш за 270 населеных пунктаў. Кожны аб'ект, па якому вызначаны заўвагі, знаходзіцца на кантролі. 

Апошнія навіны