14.04.2022
«Гомельаблмаёмасць» правяла першыя красавіцкія электронныя таргі, больш за Br450 тыс. папоўнілі дзяржбюджэт

Больш за Br450 тыс. папоўнілі дзяржаўны бюджэт па выніках першых красавіцкіх электронных таргоў у Гомельскай вобласці. «Аб'екты ў буйных гарадах выклікаюць найбольшы інтарэс з боку пакупнікоў. Нядаўнія электронныя таргі чарговае таму пацвярджэнне. З сямі прапанаваных лотаў тры знаходзяцца ў буйных гарадах рэгіёну – Гомеле, Мазыры, Рэчыцы. Менавіта на гэтыя лоты і былі пададзены заявы патэнцыяльных пакупнікоў», – расказалі ў камітэце.
Як адзначылі спецыялісты, удзельнікі таргоў не сталі чакаць максімальных зніжак. Два лоты былі прададзены са зніжэннем кошту на 50% і адзін – на 80%. Пры гэтым, нягледзячы на дадзеную льготу, пасля аўкцыёну дзяржаўны бюджэт папоўніцца на Br451 тыс.
Зараз на продаж прапануецца большт за 140 аб'ектаў. Камітэт «Гомельаблмаёмасць» праводзіць таргі штотыднёва, наступныя аб'яўлены на 14, 19, 21 і 28 красавіка.
Інфармацыя аб аб'ектах, якія прапануюцца да арэнды і бязвыплатнага карыстання, а таксама да продажу за базавую велічыню, размешчана ў Адзінай інфармацыйнай базе даных невыкарыстоўваемай маёмасці.
Апошнія навіны