26.04.2022
Гістарычнае мінулае беларускага народа ў назвах вуліц гарадоў і вёсак
Сёння ў нашай краіне налічваецца больш за 79 000 элементаў вулічна-дарожнай сеткі. Інфармацыя аб іх распалажэнні, найменнях на рускай і беларускай мовах, а таксама паходжанні ўлічваецца ў рэестры найменняў вуліц і дарог дзяржаўнага зямельнага кадастру.
Многія вуліцы названы ў гонар гістарычных асоб, памятных падзей, легендарных землякоў, якія ўнеслі значны ўклад у летапіс роднага краю. Даведацца аб гэтым можа любы жадаючы, наведаўшы Публічную кадастравую карту.
У Год гістарычнай памяці Нацыянальнае кадастравае агенцтва прапаноўвае звярнуцца да гістарычнага мінулага беларускага народа, падзеі, факты і персанажы якога адлюстраваны ў назвах беларускіх вуліц гарадоў і вёсак. Аб гэтым і не толькі – у выпуску праграмы «Наша раніца» з удзелам Генеральнага дырэктара Нацыянальнага кадастравага агенцтва Міхаіла Хіля і спецыяліста па кадастры і геаінфармацыйных сістэмах Дар'і Светагор.
Апошнія навіны