Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Гатоўнасць Дзяржкаммаёмасці да абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны вывучыць МНС

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прыступіла да вывучэння стану гатоўнасці Дзяржаўнага камітэта па маёмасці да выканання задач у сферы абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны.

Прадстаўнікамі міністэрствы будуць вывучаны пытанні выканання заканадаўства ў галіне пажарнай, радыяцыйнай і прамысловай бяспекі, абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны, арганізацыі прагназавання і папярэджання надзвычайных сітуацый, навучання ў сферы абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару.

Апрача гэтага, будзе ацэнена падрыхтоўка работнікаў камітэта і падначаленых арганізацый у галіне абароны ад надзвычайных сітуацый.


Апошнія навіны