22.03.2022
Дзмітрый Матусевіч: Хатынь з'яўляецца для Беларусі сімвалам непахіснасці і мужнасці нашага народа
Дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта па маёмасці на чале са Старшынёй Дзмітрыем Матусевічам прыняла ўдзел у рэспубліканскім мітынгу-рэквіеме і цырымоніі ўскладання кветак у мемарыяльным комплексе «Хатынь».
«Хатынь з'яўляецца для Беларусі сімвалам нязломнасці і мужнасці нашага народа. Нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі жыўцом і расстралялі 149 чалавек, сярод якіх было 75 дзяцей. Гэта жудасная трагедыя і незагойная рана для нашай краіны, – адзначыў Дзмітрый Матусевіч. – Сёння мы нізка схіляем галовы перад светлай памяццю загінуўшых, а сэрца напаўняецца гонарам за тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы».
Старшыня Дзяржкаммаёмасці таксама адзначыў, што сёння, у Год гістарычнай памяці, мы павінны смела казаць аб нашай гісторыі і перадаваць яе з пакалення ў пакаленне, каб гэтая трагедыя ніколі не паўтарылася.
Памяць ахвяр Хатынскай трагедыі сёння ўшанавалі таксама і прадстаўнікі рэспубліканскіх прадпрыемстваў сістэмы Дзяржкаммаёмасці.
Апошнія навіны