20.04.2022
Дзмітрый Матусевіч: У сучасных рэаліях дакладна бачна запатрабаванасць «Белгеадэзіі» у рашэнні аператыўна-тактычных задач у інтарэсах абароны і нацыянальнай бяспекі
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел ва ўрачыстым зборы, прысвечаным 75-годдзю са дня стварэння дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія».
«Хачу адзначыць, што прадпрыемства развівалася ў найскладанейшых умовах пасляваеннага часу. За сваю гісторыю яно прайшло доўгі і складаны шлях станаўлення: ад шматлікіх рэарганізацый да высокатэхналагічнай вытворчасці. У сучасных рэаліях дакладна бачна запатрабаванасць «Белгеадэзіі» не толькі ў сферы нацыянальнай эканомікі, але і ў рашэнні аператыўна-тактычных задач у інтарэсах абароны і нацыянальнай бяспекі», – сказаў Дзмітрый Матусевіч.
Глава ведамства таксама дадаў, што ў мінулым годзе быў прыняты закон, які фактычна адчыняе новую старонку ў геадэзічным напрамку і ў дакладных навуках аб Зямлі ў цэлым. «Таму сёння нам трэба на сучаснай лічбавай аснове стварыць нацыянальную інфраструктуру прасторавых даных – гэта вялізны пласт работы. Аднак упэўнены, што вопыт, веды і існуючыя ўнікальныя распрацоўкі прадпрыемства дазволяць у поўнай меры адолець гэту задачу», – рэзюмаваў Дзмітрый Матусевіч.

Старшыня камітэта таксама ўручыў нагрудны знак адрознення Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь «За добрасумленную працу ў сiстэме Дзяржмаёмасцi» Мікалаю Малініну – былому геадэзісту і ганароваму ветэрану прадпрыемства.
«Гэта вышэйшая ўзнагарода Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Вы 36-ы чалавек ва ўсёй краіне, хто яе атрымаў, – сказаў Старшыня, звяртаючыся да ўзнагароджваемага. – Ваша працоўная біяграфія і вопыт работы ўзрушваюць. Таму калегіяльным рашэннем было вырашана ўручыць Вам гэты нагрудны знак».
У рамках урачыстага збору таксама была презентована кніга «Па шляху здзяйсненняў», якая была выпушчана спецыяльна да юбілею «Белгеадэзіі». Выданне з'яўляецца своеасаблівым летапісам прадпрыемства, у якім узноўлены падзеі мінулых гадоў, а таксама адлюстраваны дасягненні на сучасным этапе дзейнасці. У кнізе пададзены багаты архіўны матэрыял, асабістыя ўспаміны ветэранаў.
У завяршэнні мерапрыемства работнікаў прадпрыемства павіншавалі запрошаныя госці і ўручылі ім заслужаныя ўзнагароды.
Апошнія навіны