24.12.2021
Дзмітрый Матусевіч: У навагоднія святы асабліва прыемна рабіць для дзяцей добрыя справы і радаваць іх
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і павіншаваў навучэнцаў спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы № 14 для дзяцей з парушэннем слыху.
Выхаванцы школы падрыхтавалі навагодняе касцюміраванае прадстаўленне, а таксама прадэманстравалі свае ўменні на святочнай выставе.

«Новы год – асаблівае свята, якое напаўняе добрым настроем і светлымі надзеямі. У гэтыя дні асабліва прыемна рабіць для дзяцей добрыя справы і радаваць іх, – адзначыў Дзмітрый Матусевіч, вітаючы гасцей свята. – У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» Дзяржаўны камітэт па маёмасці аказаў школе матэрыяльную падтрымку, каб дзеці змаглі жыць і вучыцца ў яшчэ больш камфортных умовах. Перакананы, што мы прадоўжым гэту традыцыю і застанемся вялікімі сябрамі на доўгія гады».
Таксама Старшыня Дзяржкаммаёмасці ўручыў выхаванцам дзіцячую насценную карту «Навагоднія чараўнікі краін свету», якая распрацавана і выпушчана Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белкартаграфія». Дзеці змаглі адчыніць святочную ўпакоўку падарунка, разгадаць, як называюць Дзеда Мароза ў розных краінах, а таксама азнаёміцца з сусветнымі навагоднімі традыцыямі. Акрамя таго, у класы школы былі перададзены і мініверсіі карты.
У спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе №14 для дзяцей з парушэннем слыху працуе больш за 20 класаў, дзе навучаюцца каля 150 чалавек. Ва ўстанове абсталяваны 81 кабінет, якя аснашчаны камплектамі інфармацыйных сродкаў навучання. З 2013 года школа арганізуе адукацыйны працэс у дзяржустанове «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў», з'яўляецца рэсурсным цэнтрам комплекснай дапамогі дзецям з парушэннем слыху. Дзяржкаммаёмасць шэфствуе над школай ужо больш за 15 гадоў.
Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Беларусі з 14 снежня па 14 студзеня. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведваюць дзіцячыя інтэрнаты і гаспадаркі сямейнага тыпа, апякунскія і прыёмныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, цэнтры карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі, бальніцы. Дзяцей віншуюць з Новым годам і Калядамі і ўручаюць падарункі.
Апошнія навіны