Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзмітрый Матусевіч: Рэспубліка Беларусь адкрыта для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы зямельна-маёмасных адносін

Сёння адбылася сустрэча Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Матусевіча з Міністрам зямельных і маёмасных адносін Рэспублікі Башкартастан Наталляй Палянскай. 

У ходзе сустрэчы Дзмітрый Матусевіч расказаў аб задачах і прыярытэтных напрамках дзейнасці Дзяржкаммаёмасці, а таксама азнаёміў з праектамі, якія ажыццяўляюцца ў апошнія гады, і планамі на перспектыву.

«Рэспубліка Беларусь адкрыта для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па розных напрамках, у тым ліку і ў сферы зямельна-маёмасных адносін. Упэўнены, што абмен вопытам паміж нашымі ведамствамі будзе дапамагаць развіццю гэтай галіны ў дзвюх краінах», – падкрэсліў Дзмітрый Матусевіч.

У сваю чаргу Наталля Палянская падзякавала за цёплы прыём і адзначыла, што гэты візіт важны не толькі з практычнага, але і з пазнавальнага пункта гледжання.

«Рэспубліка Беларусь з'яўляецца для нас дружалюбнай краінай. Мы зацікаўлены беларускім вопытам у фарміраванні і правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне зямельных і маёмасных адносін, а таксама ў сферы функцыянавання сістэмы ўліку дзяржаўнай маёмасці і кантролю за яе выкарыстаннем», – сказала Наталля Палянская.

Таксама ў рамках перагавораў прадстаўнікі падначаленых Дзяржкаммаёмасці арганізацый расказалі аб дзяржаўнай рэгістрацыі і тэхнічнай інвентарызацыі аб'ектаў нерухомай маёмасці, інавацыйных падыходах у інвестыцыйнай дзейнасці і лічбавым развіцці рэгіёнаў, лічбавізацыі працэсаў рэгістрацыі і ўліку нерухомай маёмасці, напрамках развіцця геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці.

У завяршэнні сустрэчы бакі дасягнулі дамоўленасці па ўмацаванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.


Апошнія навіны