21.04.2022
Дзмітрый Матусевіч: Рэканструкцыя Павільёна «Рэспубліка Беларусь» на ВДНГ дазволіць значна пашырыць патэнцыял аб'екта як гандлёва-выставачнай пляцоўкі
Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч наведаў Беларускі гандлёва-выставачны цэнтр на Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве, які прадстаўляе сабой выстаўку-кірмаш тавараў, работ і паслуг Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
У ходзе рабочай паездкі прадметна абмеркавана рэалізацыя дызайн-праекта па тэхнічным перааснашчэнні Павільёна «Рэспубліка Беларусь» на ВДНГ, якая дазволіць перавесці гандаль у больш сучасны фармат, а таксама павялічыць гандлёвыя плошчы і пашырыць асартымент тавараў. Акрамя таго, на базе рознічных магазінаў плануецца арганізаваць работу шоурумаў, што пашырыць колькасць партнёраў у сегменце аптовага гандлю.

Пры гэтым як рознічныя, так і аптовыя пакупнікі, якія наведалі абноўлены Павільён, у далейшым змогуць узаемадзейнічаць з кампаніямі і ў інтэрнэт-сегменце. У створаным маркетплейсе беларускіх тавараў будуць прадстаўлены групы прадукцыі ў больш пашыраным асартыменце і наладжана магчымасць арганізацыі супрацоўніцтва ў сферы аптовых продажаў.
«У адпаведнасці з дызайн-праектам у частцы тэхнічнага перааснашчэння плануецца абсталяваць Павільён вялікімі гнуткімі лічбавымі экранамі. Гэта дасць магчымасць арганізоўваць на яго плошчах спецыялізаваныя выстаўкі і прэзентацыі ў лічбавым фармаце прадпрыемстваў усіх галін беларускай прамысловасці, а таксама дазволіць значна пашырыць патэнцыял аб'екта як гандлёва-выставачнай пляцоўкі, на якой у найбольш поўным аб'ёме можа прадстаўлена Рэспубліка Беларусь», – сказаў Дзмітрый Матусевіч у ходзе візіту.
Старшыня Дзяржкаммаёмасці таксама адзначыў, што ўнікальнасць абноўленаму аб'екту надасць яго фармат: усе магазіны будуць не толькі арыентаваны на рознічны гандаль, але і працаваць у якасці шоурумаў, г.зн. пляцовак для прэзентацыі тавараў беларускіх вытворцаў.
Дзмітрый Матусевіч канстатаваў, што перавагай Павільёна «Рэспубліка Беларусь» на ВДНГ з'яўляецца даванне пакупнікам магчымасці за адно наведванне азнаёміцца з шырокім асартыментам беларускай прадукцыі розных таварных груп як буйных дзяржаўных, так і прыватных вытворцаў.

Акрамя таго, у ходзе візіту было адзначана, што для эфектыўнасці работы Павільёна прапрацоўваюцца пытанні адкрыцця прадстаўніцтва холдынгу «Гарызонт», развіцця электроннай гандлёвай пляцоўкі ЗАТ «БелТВ і ІМЦ» і захавання цяперашняй мадэлі функцыянавання Павільёна з яго тэхнічным перааснашчэннем (у тым ліку з выкарыстаннем абсталявання холдынгу «Гарызонт»).
На сённяшні дзень Павільён «Рэспубліка Беларусь», будынак якога быў пабудаваны ў 1954 годзе і адрэстаўрыраваны ў 2008 годзе па заказе ЗАТ «Беларускі Гандлёва-выставачны і інфармацыйна-маркетынгавы цэнтр», з'яўляецца адным з трох дзеючых на тэрыторыі ВДНГ аб'ектаў (разам з павільёнамі «Рэспубліка Азербайджан» і «Рэспубліка Арменія») сярод павільёнаў усіх былых саюзных рэспублік. На стадыі рэканструкцыі знаходзяцца павільёны Казахстана, Кыргызстана, Малдовы і Узбекістана.
Апошнія навіны