Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў

Сёння Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню ведаў, у гімназіі №174 г.Мінска.

«Дарагія вучні, прыміце шчырыя віншаванні з пачаткам новага навучальнага года. Для першакласнікаў школа сёння ўпершыню адкрыла свае дзверы, для адзінаццатых класаў школьны званок на ўрачыстай лінейцы прагучыць у апошні раз, а навучальны год стане вырашаючым перад пачаткам новага жыццёвага этапу. Таму сёння вам асабліва трэба сфакусіравацца на тым, што будзе важна пры паступленні на чарговы адукацыйны этап», – сказаў Дзмітрый Матусевіч.

Старшыня камітэта таксама канстатаваў, што Дзяржаўны камітэт па маёмасці на пастаяннай аснове працуе з Міністэрствам адукацыі па падрыхтоўцы картаграфічнай прадукцыі: атласаў, контурных карт і дапаможнікаў. «Дзяржкаммаёмасць, акрамя іншага, вядзе і культурна-асветніцкую работу. Таму дазвольце ўручыць школе насценную карту «Мая Радзіма – Беларусь» і «Гістарычны атлас Беларусі». Выданні азнаёмяць вас з прыроднымі і культурнымі славутасцямі Беларусі і адкрыюць новыя старонкі гісторыі нашай роднай краіны», – дадаў Дзмітрый Матусевіч.

У сваю чаргу дырэктар гімназіі Марына Вайценкова павіншавала ўсіх прысутных з Днём ведаў і адзначыла: «Гэты навучальны год мы пачнём з урачыстай цырымоніі падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Мы расцэньваем гэта, як даніну памяці нашаму гераічнаму мінуламу, гатоўнасць і жаданне ствараць славутае сапраўднае і ўпэўненасць у будучыні. Дарагія сябры, хачу пажадаць вам упартай працы, настойлівасці, здароўя і сапраўдных сяброў».

У завяршэнне ўрачыстага мерапрыемства Дзмітрый Матусевіч наведаў урок «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню».


Апошнія навіны