Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел у сімпозіуме «Універсітэцкая адукацыя XXI стагоддзя»

Дасягненні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў галіне навукі прадстаўлены на сімпозіуме «Універсітэцкая адукацыя XXI стагоддзя». Падзея прысвечана 100-годдзю вядучай вну краіны і накіравана на дэманстрацыю ўкладу БДУ ў развіццё навуковай думкі Беларусі.

Удзельнікамі сімпозіума сталі Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч, Міністр адукацыі Ігар Карпенка, першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Баляслаў Пірштук.

У ходзе адкрыцця сімпозіума прайшла цырымонія ўзнагароджання членаў калектыву Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя вну. Дзмітрый Матусевіч уручыў Ганаровыя граматы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці дацэнту кафедры глебазнаўства і геаінфармацыйных сістэм Надзеі Кавальчык і старшаму выкладчыку кафедры геадэзіі і космааэракартаграфіі Вячаславу Пяйхвассеру за шматгадовую плённую работу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для сістэмы Дзяржкаммаёмасці. Падзяка Старшыні камітэта таксама была ўручана дацэнту кафедры глебазнаўства і геаінфармацыйных сістэм Людміле Смыковіч.

Праграма мерапрыемства таксама ўключала работу выставы «Навуковыя дасягненні БДУ: ад ідэі да вытворчасці». Былі прадстаўлены інавацыі розных падраздзяленняў БДУ па шэрагу навуковых напрамкаў, сярод якіх дасягненні вну ў авіякасмічнай, медыцынскай, сельскагаспадарчай, харчовай галінах.


Апошнія навіны