Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзмітрый Матусевіч: Прынятыя змяненні ў Кодэкс аб зямлі дазволяць комплексна вырашыць супярэчнасці ў сферы зямельных адносін

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Матусевіч сустрэўся з працоўным калектывам Барысаўскага філіяла Мінскага абласнога агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры.

Галоўнай тэмай дня сталі ключавыя аспекты абноўленага Кодэкса аб зямлі.

«Неабходнасць карэкціроўкі заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель у сучасных умовах наспявала ўжо даўно, аб гэтым неаднаразова казаў і Кіраўнік дзяржавы. Прынятыя змяненні ў Кодэкс аб зямлі дазволяць комплексна вырашыць супярэчнасці ў сферы зямельных адносін і будуць стымуляваць землекарыстальнікаў да разумнага кіравання сваёй маёмасцю», – сказаў Дзмітрый Матусевіч.




Старшыня Дзяржкаммаёмасці адзначыў, што навацыі будуць уводзіцца паэтапна: асобныя нормы ўступяць у сілу ўжо з 1 верасня 2022 года, другі блок паправак – з 1 студзеня 2023 года.

Дзмітрый Матусевіч таксама дадаў, што з 1 студзеня 2024 года ў рамках лічбавізацыі зямельных адносін і для стварэння магчымасці дыстанцыйнага атрымання інфармацыі аб свабодных зямельных участках пачне функцыянаваць дзяржаўная інфармацыйная сістэма «Адзіны рэестр маёмасці». Яна будзе дапамагаць уцягненню ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых зямель і дазволіць усім жадаючым аператыўна і бясплатна атрымліваць інфармацыю аб даступных зямельных участках.

Апрача гэтага, у рамках сустрэчы з працоўным калектывам былі разгледжаны далейшыя перспектыўныя напрамкі развіцця філіяла і сістэмы Дзяржкаммаёмасці ў цэлым. Прысутныя ў зале работнікі змаглі задаць цікавячыя іх пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы.

Апошнія навіны