Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзмітрый Матусевіч: Кожны, хто хоць раз высаджваў лес, будзе беражлівей ставіцца да прыроды

Работнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці на чале са Старшынёй Дзмітрыем Матусевічам прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу». Прадстаўнікі ведамства высадзілі лясныя культуры ў лясніцтве Клецкага лясгаса.

«Ужо стала добрай традыцыяй Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці штогод прымаць удзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу». Прыемна ўсведамляць, што мы ўносім свой уклад у павелічэнне ляснога фонду Беларусі – адзін з асноўных яе багаццяў. Перакананы, што кожны, хто паўдзельнічаў у пасадцы лесу, у далейшым будзе ставіцца да навакольнай прыроды яшчэ больш асцярожна», – сказаў Дзмітрый Матусевіч.

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі з 9 па 16 красавіка і аднесена да Года гістарычнай памяці. Усяго мерапрыемства, якое ахоплівае ўсе рэгіёны краіны, праходзіць у Беларусі ў 15-ы раз.


Апошнія навіны