25.11.2021
Дзмітрый Матусевіч: Дзяржкаммаёмасць з'яўляецца адным з найбуйнейшых трымальнікаў інфармацыйных рэсурсаў і сістэм
Рэгіянальны форум #GBCREGIONS (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне – рэгіёны) албыўся сёння ў Віцебску. Дзяржаўны камітэт па маёмасці на мерапрыемстве прадставілі Старшыня Дзмітрый Матусевіч і намеснік начальніка упраўлення геадэзіі і картаграфіі Мікалай Шарох.
Прыярытэтнымі напрамкамі форума ў Віцебску сталі лічбавыя рашэнні ў нафтахімічнай, энергетычнай, лясной і культурнай галінах. Гэтыя сферы вызначаны з улікам спецыфікі і інтарэсаў Віцебскай вобласці.
Як адзначыў Дзмітрый Матусевіч у ходзе форума, кіраўнікі рэгіёнаў выказваюць зацікаўленасць у развіцці лічбавых тэхналогій. «У Віцебскай вобласці пілотным праектам па ўкараненні элементаў разумнага горада стане Глыбокае, якое ў наступным годзе будзе сталіцай абласных «Дажынак». Мы заўважаем, што гэта становіцца модным і больш запатрабаваным. Важна разумець, што для любога разумнага горада неабходная адпаведная інфраструктура, то значыць тыя пытанні і наборы даных, якія цікавыя для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў. У Глыбокім пачнём уводзіць некаторыя элементы такой тэхналогіі, а потым па выніках будзем глядзець, што яшчэ дадаць», – сказаў Старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Што тычыцца ў цэлым укаранення высокіх тэхналогій у сферы маёмасных адносін, Дзмітрый Матусевіч дадаў, што Дзяржкаммаёмасць з'яўляецца адным з найбуйнейшых трымальнікаў інфармацыйных рэсурсаў і сістэм і выкарыстанне лічбы цяпер трэба не толькі для ўнутраных патрэб камітэта (рэгістрацыі зямлі, нерухомай маёмасці), але і для знешніх спажыўцоў. Адным з важных новаўвядзенняў стала выкарыстанне даступных для ўсіх карыстальнікаў 5D-пашпартоў аб'ектаў. Яны дапамагаюць патэнцыяльным пакупнікам азнаёміцца з такімі аб'ектамі і нават набыць іх праз анлайнаўкцыёны без выезда на месца, што значна скарачае фінансавыя выдаткі спажыўца.
«Кожны карыстальнік будзе атрымліваць дакладныя даныя з адной крыніцы, зможа карыстацца імі пастаянна і давяраць ім. Будуць вызначаны тыя ведамствы, якія будуць даваць такія даныя і несці за іх адказнасць. Таксама важна заканадаўчая база для развіцця лічбавых тэхналогій у сферы дзяржмаёмасці. Мы падрыхтавалі змяненні ў закон аб геадэзіі і картаграфіі, якія будуць прадугледжваць стварэнне нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных», – падкрэсліў Дзмітрый Матусевіч.
На рэгіянальным форуме ў Віцебску таксама абмеркавалі важныя пытанні ў сферы лічбавізацыі розных сфер эканомікі рэгіёну. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі IT-кампаній, банкаў, бізнесу і навучальных устаноў. Нацыянальны цэнтр абмену трафікам, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг, а таксама Беларускія воблачныя тэхналогіі выйшлі арганізатарамі дадзенага мерапрыемства. Форум прайшоў пры падтрымцы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Віцебскага аблвыканкама.
Фото: БелТА
Апошнія навіны