Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзмітрый Матусевіч: айчынны прамысловы комплекс дэманструе інтэнсіўнае развіццё і робіць стаўку на вытворчасць інавацыйнай прадукцыі

У рамках рабочай паездкі ў Гомель Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў ААТ «Медпласт», дзе азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па вытворчасці новай для прадпрыемства і айчыннай прамысловасці ў цэлым прадукцыі – аднаразовых кантэйнераў для збору ўзораў вянознай крыві (вакутайнераў) і аднаразовых трымальнікаў для іголак.

Як расказаў дырэктар ААТ «Медпласт» Сяргей Доўгаль, ужо ў снежні гэтага года будзе запушчана вытворчасць вопытных узораў дадзенай прадукцыі. Першачарговая задача – забяспечыць вакутайнерамі медустановы Беларусі. 

«Рэалізацыя дадзенага інвестыцыйнага праекта дазволіць прадпрыемству значна павялічыць аб'ёмы вытворчасці і збыту прадукцыі, павысіць эфектыўнасць фінансава-гаспадарчай дзейнасці, а таксама ўмацаваць рыначныя пазіцыі на ўнутраным рынку», – дадаў дырэктар.


Новая прадукцыя з'яўляецца інавацыйнай для Беларусі, а сам праект мае імпартазамяшчальны характар. Прымяненне вакутайнераў дазволіць павысіць шпаркасць, зручнасць і бяспеку працэдуры ўзяцця біялагічнага матэрыялу, скараціць час пробападрыхтоўкі пры выкананні клінічных лабараторных даследаванняў, а таксама павысіць іх якасць і аднаўляльнасць вынікаў.

Дзмітрый Матусевіч адзначыў, што сёння айчынны прамысловы комплекс дэманструе інтэнсіўнае развіццё, робячы стаўку на вытворчасць інавацыйнай прадукцыі.  Выраб кантэйнераў па заборы крыві ў запланаваных аб'ёмах дазволіць у першую чаргу забяспечыць патрэбнасць медыцынскіх устаноў рэспублікі, а таксама забяспечыць эканомію валютных рэсурсаў.

«Новая вытворчасць арганізавана ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай імпартазамяшчэння. Не выключана, што пасля будзе разглядацца пытанне аб экспартных пастаўках», – падкрэсліў Старшыня Дзяржкаммаёмасці.

Таксама ў рамках візіту Дзмітрый Матусевіч сумесна з кіраўніцтвам ААТ «Медпласт» разгледзеў пытанні рэалізацыі бізнес-плана развіцця прадпрыемства і выканання ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы.

У завяршэнне рабочай паездкі ў Гомель Старшыня Дзяржкаммаёмасці прыняў удзел у свяце працаўнікоў сяла «Дажынкi – 2021». На фестывалі назвалі пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па збору ўраджаю збожжа і зернебабовых культур, травяных кармоў, у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. Авацыямі зала вітала камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў збожжасушыльных установак, галоўных аграномаў і інжынераў, кіраўнікоў раёнаў і сельгаспрадпрыемстваў.


Апошнія навіны