Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржкаммаёмасць надзелена паўнамоцтвамі па стварэнні інтэрактыўнага пашпарта на нерухомую маёмасць

 Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Раманам Галоўчанкам падпісана пастанова Савета Міністраў, у адпаведнасці з якой Дзяржаўны камітэт па маёмасці надзелены паўнамоцтвамі па вызначэнні формы і парадку стварэння  інтэрактыўнага пашпарта на аб'ект нерухомай маёмасці.

Інтэрактыўны пашпарт – гэта дакумент, які ўтрымлівае сістэматызаваныя звесткі аб землеўпарадкавальнай і (або) прававой дакументацыі ў дачыненні да зямельнага ўчастка, тэхнічнай і (або) прававой дакументацыі ў дачыненні да капітальнага збудавання, а таксама віртуальную мадэль зямельнага ўчастка, капітальнага збудавання, незавершанага закансерваванага або незакансерваванага капітальнага збудавання, ізаляванага памяшкання, машынамесца і іншыя катэгорыі характарыстык аб'екта, якія вызначаюцца заказчыкам.

Акрамя таго, у бліжэйшы час Дзяржкаммаёмасцю будзе вызначаны парадак стварэння такога пашпарта і яго форма.

Апошнія навіны