28.03.2022
Дзяржаўны камітэт па маёмасці – адзін з лепшых нарматворчых органаў Беларусі
Міністэрства юстыцыі падвяло вынікі конкурсу сярод нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія праводзяць абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў.
Так, у намінацыі «Лепшы нарматворчы орган» у катэгорыі «20 і больш прынятых нарматыўных прававых актаў у год» пахвальнага водзыву ўдастоены Дзяржаўны камітэт па маёмасці. Узнагароджанне адбылося ў рамках пасяджэння калегіі Міністэрства юстыцыі, дзе разглядаліся пытанні якасці нарматворчай дзейнасці ў сістэме Урада і арганізацыі гэтай дзейнасці ў ходзе канстытуцыйнай рэформы.
Конкурс праводзіцца штогод пачынаючы з 2019 года і празначаны да дня ўтварэння прававога інстытута абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў. Падчас першага этапу Міністэрства юстыцыі збірае і абагульняе паказчыкі працы нарматворчых органаў і супрацоўнікаў, якія праводзяць абавязковую юрыдычную экспертызу, за перыяд з 1 красавіка 2020 года па 1 красавіка 2021-га. Лепшыя з іх становяцца ўдзельнікамі другога этапу конкурсу і прэтэндэнтамі на перамогу. Прэтэндэнты на ўдзел у другім этапе конкурсу ў намінацыях «Лепшы эксперт» і «Лепшы нарматворчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню» адбіраюцца галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў.

Апошнія навіны