07.04.2022
«Белкартаграфія» выпусціла картаграфічную прадукцыю для невідушчых і слабабачачых людзей
У мінулым годзе прадпрыемства «Белкартаграфія» прыступіла да новага напрамку дзейнасці – тактыльнай картаграфіі. Гэта стварэнне картаграфічнай прадукцыі для невідушчых і слабабачачых людзей. Аб тым, як адбываецца гэты працэс, дзе будзе выкарыстоўвацца такая прадукцыя, якія перспектывы па яе далейшым прымяненні, расказала дырэктар РУП «Белкартаграфія» Іна Шлык.

«Раней тактыльная картаграфія ў Беларусі не развівалася, не існуе навуковых распрацовак па дадзенаму напрамку. Тактыльныя і тыфлаграфічныя карты становяцца ўсе больш запатрабаванымі, бо дапамагаюць пераадольваць інфармацыйныя бар'еры для тых, хто не можа бачыць. Гэтыя карты патрэбныя ў першую чаргу адукацыйным установам, таму што яны іграюць важную ролю ў навучанні і сацыяльнай адаптацыі невідушчых і слабабачачых грамадзян», – сказала Іна Шлык.
Стварэнне такога віду прадукцыі – складаны працэс, які патрабуе глыбокай прапрацоўкі і вывучэння сусветнага вопыту, распрацоўкі і вызначэння методыкі вырабу тактыльных карт з прымяненнем сучасных тэхналогій і новых матэрыялаў, падрыхтоўкі спецыялістаў з улікам міжнароднага вопыту развіцця і даследаванняў сучаснага стану тактыльнай картаграфіі.
Па словах дырэктара, у Расійскай Федэрацыі распрацоўкай методык і стварэннем тактыльных карт займаюцца лабараторыя картаграфіі Інстытута геаграфіі РАН, Сібірскі дзяржаўны ўніверсітэт геасістэм і тэхналогій, выдавецтва «Логосвос» і «Репро». Існуе і сусветны вопыт па стварэнні такога віду прадукцыі.
«На сённяшні дзень не існуе стандартаў і агульных рэдакцыйных дакументаў, у адпаведнасці з якімі павінны састаўляцца такія карты. Складанасць знаходзіцца яшчэ і ў розных тэхналагічных працэсах, якія прымяняюцца ў цяперашні час пры стварэнні тактыльных карт (друк на мікракапсульнай паперы), і ў тыфлаграфіцы – выраб карт на пластыку, які атрымліваецца ў працэсе вакуумнага тэрмафарміравання. Дабавіліся і новыя спосабы – лакі, якія хутка зацвердзяваюць (друк на УФ-прынтэрах), прылады па цісненню паперы і 3D-прынтэры», – расказала Іна Шлык.

Кіраўнік «Белкартаграфіі» паведаміла, што з улікам аналізу выкарыстоўваемых методык і тэхналогій было прынята рашэнне аб набыцці ультрафіялетавага планшэтнага прынтэра (УФ-прынтэра) і прылады для мікракапсулявання (для друку тактыльнай графікі PIAF) для адпрацоўкі методыкі і стварэння тактыльнай картаграфічнай прадукцыі. Дзяржаўным камітэтам па маёмасці з інвестыцыйнага фонда была прафінансавана пакупка УФ-прынтэра.
У цяперашні час на прадпрыемстве вядуцца работы па распрацоўцы і вырабе рэльефна-графічных дапаможнікаў з выкарыстаннем двух метадаў: друк на мікракапсульнай рэльефаутваральнай паперы і УФ-зацвярдзеваемымі чарнілам. У далейшым магчыма выкарыстанне (пры вялікіх аб'ёмах) метаду тэрмафармавання на пластыку з сумяшчэннем каляровага друку на паперы і іх накладання.
Як адзначыла Іна Шлык, у «Белкартаграфіі» распрацаваны тэхнічныя ўмовы па стварэнні рэльефна-графічных дапаможнікаў для інвалідаў па зроку. «Ужо створаны эксперыментальныя творы: тактыльная карта «Рэспубліка Беларусь. Фізічная карта», маштаба 1:1 500 000, схема «Планеты сонечнай сістэмы», вядуцца работы па вырабе іншых твораў. Названыя дапаможнікі прайшлі адаптацыю ў Мінскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе №188 для дзяцей з парушэннем гледжання, дзе ім была дадзена станоўчая адзнака», – падзялілася яна.

Таксама дырэктар акцэнтавала ўвагу на неабходнасць вырабу тактыльнай картаграфічнай прадукцыі і забеспячэння ёй навучальных устаноў Беларусі. Гэта дапаможа ў стварэнні безбар'ернага асяроддзя для навучэнцаў з абмежаванымі магчымасцямі па зроку. «У прыватнасці, у навучальных агульнаадукацыйных і дашкольных установах за мінулы год было зарэгістравана 2852 чалавека з абмежаванымі магчымасцямі па зроку, з іх 569 чалавек – у школах-інтэрнатах», – дадала Іна Шлык.
Сёлета запланаваны работы па распрацоўцы і адаптацыі атласа для 4-га класа «Чалавек і свет. Мая Радзіма – Беларусь» для невідушчых і слабабачачых дзяцей.
Таксама вядзецца прапрацоўка пытання аб уключэнні гэтых пазіцый у тэматычны план падрыхтоўкі і выдання навучальных картаграфічных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, каб стварыць роўныя ўмовы для навучэнцаў з абмежаваннем па зроку. «Да работы будуць прыцягнуты тыфлапедагогі, адаптацыя будзе праходзіць у Мінску, у спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе №188 для дзяцей з парушэннем зроку», – паведаміла дырэктар.

Апошнія навіны