Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

«Белкартаграфія» ганаравана ўзнагароды XIX Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь»

Падвядзенне вынікаў XIX Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь» адбылося ў Мінску. Сёлета для ўдзелу ў 13 намінацыях было пададзена больш за 1300 заявак.

Так, дыпламантам конкурсу ў намінацыі «Віртуальны праект года» стала Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія», якое было адзначана ўзнагародай за інтэрактыўныя карты «Адкрый Мінск» і «Мая Радзіма – Беларусь».

Конкурс прадстаўляе сабой штогадовае мерапрыемства, накіраванае на садзейнічанне развіццю ўнутранага і міжнароднага ўязнога турызму ў Беларусі, кансалідацыю намаганняў усіх дзяржорганаў, арганізацый, фізічных асоб, занятых у сферы турызму, а таксама заахвочванне дасягненняў у развіцці турыстычнай індустрыі.

У пералік задач правядзення конкурсу ўключаны прыцягненне ўвагі да праблем стварэння і развіцця турыстычнай індустрыі, стварэнне станоўчага вобраза Беларусі як краіны, прывабнай для турыстаў, экскурсантаў, прыцягненне насельніцтва да актыўных форм адпачынку, прапаганда здаровага ладу жыцці, папулярызацыя гістарычных славутасцей, культурнай і прыроднай спадчыны, павышэнне прэстыжу прафесій, занятых у туріндустрыі, а таксама стымуляванне выкарыстання сучасных тэхналогій у турызме.




Апошнія навіны