Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Базавая арэндная велічыня і арэндная плата за карыстанне дзяржмаёмасцю не будуць расці да 1 красавіка 2024 года

Базавая арэндная велічыня і памер арэнднай платы за карыстанне дзяржаўнай рухомай і нерухомай маёмасцю не будуць расці да 1 красавіка 2024 года. Такое рашэнне прынята аператыўна-сітуацыйным штабам пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Гэта дазволіць захаваць умовы для стабільнага функцыянавання суб'ектаў гаспадарання.

Акрамя таго, у бліжэйшы час будзе распрацавана методыка прадастаўлення дзяржаўнай рухомай і нерухомай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца больш трох гадоў, у бязвыплатнае карыстанне тэрмінам на пяць гадоў вытворцам для пашырэння вытворчасці і іншых мэт.

Гэту дазволіць уцягнуць невыкарыстоўваемую дзяржаўную маёмасць у гаспадарчы абарот, падтрымаць вытворцаў, даўшы ім магчымасць выкарыстання грашовых сродкаў на пашырэнне і мадэрнізацыю вытворчасці, а не выплату арэнднай платы арэндадаўцу.

На сённяшні дзень базавая арэндная велічыня складае Br16,9.

Інфармацыю аб аб'ектах, якія прапануюцца да продажу, арэнды і бязвыплатнага карыстання, можна знайсці ў Адзінай інфармацыйнай базе даных невыкарыстоўваемай маёмасці.

Апошнія навіны