Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Акцыі ААТ «Пінема» выстаўлены на продаж

Пінскім гарадскім выканаўчым камітэтам прызначаны конкурс па продажы акцый ААТ «Пинема», якія знаходзяцца ва ўласнасці горада (72,7788% статутнага фонда). Пачатковы кошт продажу складае 954 353,34 бел. руб.

Прадпрыемства вырабляе геасінтэтычныя матэрыялы: палатно нятканае іголкапрабіўное і краты геатэхнічныя поліэтыленавыя, прымяняемыя пры будаўніцтве і рэканструкцыі аўтамабільных дарог і чыгунак. 

ААТ «Пінема» з'яўляецца адным з вытворцаў у краінах СНД, маючым магчымасць выпускаць нятканы матэрыял шырынёй да 5,3 метра, перавагай якога з'яўляюцца яго высокія фільтрацыйныя характарыстыкі, даўгавечнасць, а таксама ўстойлівасць да ўздзеяння ўсіх хімічных рэчываў, якія ёсць у глебе, плесні і бактэрый, водных раствораў кіслот, шчолачаў і солей. 

Асноўнымі знешнімі рынкамі збыту прадукцыі з'яўляюцца Расійская Федэрацыя, Польшча, Украіна, Казахстан.

Конкурс па продажы прызначаны на 15 сакавіка, час правядзення – 11.00. Адрас: актавая зала гарвыканкама (г. Пінск, вул. Дняпроўскай Флатыліі, 21). Падрабязная інфармацыя аб умовах і парадку правядзення конкурсу знаходзіцца тут.

Апошнія навіны