01.06.2022
Адбыўся семінар па пытаннях распараджэння дзяржаўнай маёмасцю
У Дзяржаўным камітэце па маёмасці адбыўся семінар «Пытанні распараджэння дзяржаўнай маёмасцю. Кансервацыя і спісанне дзяржаўнай маёмасці. Вядзенне дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу «Адзіны рэестр маёмасці». У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, адказныя за работу з дзяржмаёмасцю.
У рамках семінара прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці растлумачылі некаторыя пытанні інвентарызацыі і ўліку дзяржмаёмасці, фарміравання і выканання каляндарных графікаў па ўцягненні ў гаспадарчы абарот аб'ектаў нерухомай маёмасці і пераліку невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы, і падрыхтоўкі праектаў рашэнняў аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю.
Акрамя таго, былі абмеркаваны розныя аспекты ажыццяўлення кантролю за выкананнем здзелак, спісання і кансервацыі, арэнды і бязвыплатнага карыстання дзяржмаёмасцю.
Для даведкі: Дзяржаўны камітэт па маёмасці выступае каардынатарам дзейнасці ўсіх рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у рабоце па скарачэнні колькасці невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці.
Апошнія навіны