22.08.2022
Абноўлены Нацыянальны павільён Беларусі адкрыецца на ВДНГ

Абноўлены Нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь адкрыецца 23 жніўня ў Маскве на ВДНГ. Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прымуць першы віцэ-прэм'ер Беларусі Мікалай Снапкоў, Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч і іншыя запрошаныя госці.
Павільён кардынальна змяніў фармат: цяпер гэта сфарміраваная ў адзіным стылі тэрыторыя беларускіх брэндаў. Многія з іх добра знаёмыя расіянам і карыстаюцца заслужанай любоўю – ад касметыкі, адзення і прадуктаў харчавання да тэхнікі, праізведзенай флагманамі беларускай прамысловасці.
Як і даручаў Кіраўнік дзяржавы, абноўлены павільён на ВДНГ – гэта толькі лепшае з Беларусі ў самым сэрцы Расіі. У экспазіцыі прадстаўлены шырокі спектр прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў харчовай і лёгкай прамысловасці, можна азнаёміцца з тэхнікай, якую выпускаюць прадпрыемствы Мінпрама, з турыстычным патэнцыялам нашай краіны, магчымасцямі санаторна-курортнага лячэння і высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі.
Важна пры гэтым, што абноўлены павільён стане не проста кропкай прыцяжэння для масквічоў і гасцей расійскай сталіцы, але сапраўднай візітнай карткай сучаснай Беларусі і пляцоўкай для выбудоўвання бізнескамунікацый, наладжвання гандлёвых сувязей, правядзення выставачных мерапрыемстваў
Без сумнення, асобы інтарэс у наведвальнікаў экспазіцыі выкліча асобна прадстаўленая фермерская прадукцыя з малой радзімы Кіраўніка дзяржавы – аграгарадка Александрыя.
Асобай падзеяй стане адкрыццё ў гэты дзень на нацыянальнай выставачнай пляцоўцы магазіна «Першы» з мерчам ад Прэзідэнта Беларусі. Гэта адзенне любімае не толькі беларусамі: мерч карыстаецца асобым попытам у турыстаў, якія прыязджаюць на канцэрты і фестывалі.
Гасцей беларускага павільёна ў гэты дзень чакае шмат і другіх прыемных сюрпрызаў – модныя дэфіле ад кампаній «Беллегпрама» і Нацыянальнай школы прыгажосці, выступлення артыстаў Інстытута славянскай культуры Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта і заслужанага артыста Беларусі Руслана Аляхно.
Па матэрыялах БелТА
Апошнія навіны