Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Запрашаюцца патэнцыяльныя выканаўцы работ у сферы інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і тэлекамунікацый для ўдзелу ў адкрытым конкурсе на выкананне вопытна-канструктарскай работы

Дзяржаўны камітэт па маёмасці, які з'яўляецца заказчыкам работ, запрашае патэнцыяльных выканаўцаў работ у сферы інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і тэлекамунікацый для ўдзелу ў адкрытым конкурсе на выкананне вопытна-канструктарскай работы:

”Перавод адміністрацыйных працэдур у галіне дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у электронную форму ўзаемадзеяння, у прыватнасці: мадэрнізацыя Аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы вядзення адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй, забяспечваючай апрацоўку і захоўванне прымаемых адміністрацыйных рашэнняў, іншым чынам удзельнічаючай у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур“ (у рамках падпункта 27.3 мерапрыемства 27 ”Аўтаматызацыя адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў“ Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016 – 2020 гады).

Адпаведны адкрыты конкурс (у электронным відзе) auc0000024268 аб'яўлены адзіным арганізатарам працэдур дзяржаўных закупак у сферах інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і тэлекамунікацый Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі 29 лістапада 2019 г. на электроннай гандлёвай пляцоўцы www.goszakupki.by Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў.

Агульны арыенціровачны кошт закупкі – 306 000 беларускіх рублёў.
Дата заканчэння прыёму прапаноў – 15 снежня 2019 г.

Падрабязная інфармацыя і конкурсныя дакументы даступныя на электроннай гандлёвай пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў у сетцы Інтэрнэт тут.




Апошнія навіны