Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Практыка-арыентаваны семінар «Усё аб перапланіроўках: парадак правядзення, зацвярджэння, уплыў перапланіроўкі на кошт памяшкання», арганізаваны Асацыяцыяй ацэначных арганізацый і ТАА «АртАргАцэнка», праходзіць сёння ў Мінску

 Важнасць тэмы была адзначана на нядаўна адбыўшайся сустрэчы ў рамках трохбаковага ўзаемадзеяння «Банк – Пазычальнік – Ацэншчык», прысвечанай пытанням галоўных патрабаванняў да ацэнкі, дзе з баку банкаўскай сферы была агучана важнасць фіксавання ў справаздачах аб ацэнцы інфармацыі аб наяўнасці перапланіровак або іншых неадпаведнасцей аб'екта нерухомай маёмасці, а таксама ўказання кошту зацвярджэння перапланіроўкі або кошту работ па аднаўленні аб'екта нерухомай маёмасці ў «даперапланіровачны» стан.

У семінары, які разлічаны на прадстаўнікоў залогавых службаў банкаў, ацэншчыкаў, рыэлтараў і супрацоўнікаў ЖРЭА, прымаюць удзел каля 60 чалавек.

У праграме мерапрыемства заяўлены выступленні практыкуючых тэхінвентарызатараў, ацэншчыкаў, праекціроўшчыкаў, абследавальнікаў і судовых экспертаў.

Як паясніла старшыня Асацыяцыі ацэначных арганізацый Святлана Юрэня: «Арганізатары семінара адпіхаліся ад пазіцыі неабходнасці задавальнення патрэбй карыстальніка, а менавіта, банкаў. У ТАА вырашылі дапамагчы разабрацца ў гісторыі пытання, яго тэорыі і нюансах заканадаўства, якое рэгулюе дадзены напрамак».

Праграма семінара падзелена на тры блока:

тэхнічная  інвентарызацыя і дзяржаўная  рэгістрацыя;

праектаванне  і абследавальніцкія паслугі;

перапланіроўка і яе ўлік ацэншчыкамі.

У ходзе семінара будзе разбірацца алгарытм дзеянняў ініцыятара перапланіроўкі і (або) пераабсталявання, а таксама давацца адказы на наступныя пытанні:

якія паслугі і спецыялісты павінны прыцягвацца да работ па перапланіроўцы, кошт іх паслуг;


Апошнія навіны