Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Лабараторыя «Белгеадэзіі» прайшла перыядычную акрэдытацыю аўдытарамі Еўрапейскай Асацыяцыі Акрэдытацыі

Група ацэнкі органа па акрэдытацыі Беларускага дзяржаўнага цэнтра акрэдытацыі ў суправаджэнні аўдытараў Еўрапейскай Асацыяцыі Акрэдытацыі з Грэцыі і Балгарыі працавала на прадпрыемстве з 12 па  13 лістапада  2019 года.
Мэтай візіту было пацвярджэнне тэхнічнай кампетэнцыі лабараторыі па рамонце і паверцы дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія» у рамках перахода сістэмы менеджменту лабараторыі на адпаведнасць патрабаванням новай версіі асноватворнага стандарту ДАСТ ISO/IEC 17025-2019 і праходжанне паўторнай акрэдытацыі на тэрыторыі прадпрыемства.

Ацэншчыкі сумесна з еўрапейскімі калегамі высока ацанілі ўзровень аснашчанасці і практычныя навыкі персаналу лабараторыі. Па выніках правядзення ацэнкі ў чарговы раз былі пацверджаны тэхнічны ўзровень, правільнасць выканання работ і апрацоўкі вынікаў вымярэнняў і галоўнае прытрымліванне дакладнасці і патрабаванняў да яе. Звяртаючыся за паслугамі па рамонце, каліброўцы або паверцы абсталявання кліенты «Белгеадэзіі» атрымаюць граматную кансультацыю, якасны рамонт і дакладны метралагічны кантроль вашага сродку вымярэнняў.


Апошнія навіны