Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Лiстынг

18.11.2020 | 13:41

Лістынг

Працэдура допуску да размяшчэння і (або) звароту каштоўных папер у гандлёвай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" рэгулюецца Правіламі лістынга каштоўных папер у ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", зацверджанымі пратаколам пасяджэння Праўлення біржы ад 14 мая 2020 г. № 25 .

Правілы лістынга размешчаны на афіцыйным сайце біржы .

Перавагі для кампаніі, акцыі якой прайшлі працэдуру лістынга на фондавым рынку, заключаюцца ў:

  • павышэнні надзейнасці і павелічэнні даверу да каштоўных папер эмітэнта з боку ўсіх удзельнікаў рынку;
  • забеспячэнні грамадскай вядомасці і папулярнасці кампаніі;
  • прадастаўленні патэнцыйна неабмежаваных магчымасцей прыцягнення дадатковых фінансавых сродкаў для эфектыўнага развіцця кампаніі.
Павышаецца таксама інфармаванасць інвестараў аб стане рынку каштоўных папер, што дапамагае ім вызначаць найбольш прывабныя варыянты інвеставання.

Такім чынам, паперы, якія ўключаны ў каціравальных лісты, заўсёды выклікаюць больш даверу ў патэнцыйных інвестараў, чым акцыі, уключаныя ў пералік пазаспісачных каштоўных папер або гандлюемыя на пазабіржавым рынку. Гэта станоўча ўплывае на кошт акцый і, як следства, на памер рыначнай капіталізацыі кампаніі-эмітэнта.

Алгарытм дзеянняў гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы ў статутных фондах для ўключэння эмітаваных імі акцый у каціравальныя лісты ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа"

Акцыі наступных адкрытых акцыянерных таварыстваў ўключаны ў лістынг ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа": 

ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Белаўтадор"

ААТ "Белаграпрамбанк"

ААТ "АСБ Беларусбанк"

ААТ "Барысаўдрэў", ААТ "Гандальмаш", ААТ "МАПІД" і ААТ "122 Упраўленне начальніка работ механізацыі", 

ААТ "Гомельбудматэрыялы", ААТ "Даманаўскі вытворча-гандлёвы камбінат", ААТ "Рыбгас Солы", 

ААТ "Гродторгмаш",

ААТ "Інвет",

ААТ "Нярудпрам",

СААТ "Камунарка".




Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://gki.gov.by/by/listing_by/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2019
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.