Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Прадстаўнікі Дзяржкаммаёмасці прынялі ўдзел у профільным рэспубліканскім семінары

Прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ў асобе кансультанта ўпраўлення рэгістрацыі, тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці і ўліку дзяржаўнай маёмасці Кацярыны Парфенчук і намесніка дырэктара Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяніса Жукава прынялі ўдзел у рэспубліканскім семінары па пытаннях азнаямлення з лепшымі практыкамі стварэння і функцыянавання служб «адно акно».

У ходзе семінара ўдзельнікі наведалі службу «адно акно» Лідскага раённага выканаўчага камітэта, дзе азнаёміліся з яе функцыянаваннем і арганізацыяй дзейнасці, а асноўная частка семінара прайшла ў Дварцы культуры горада Ліды.

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі ў рамках прывітальнага слова да прысутных адзначыў, што сёння ў службе «адно акно» грамадзяне могуць вырашыць на 80% больш пытанняў, чым раней. Гэта стала магчымых дзякуючы праграме ўдасканальвання службы, асноўная мэта якой – забяспечыць у адным месцы прыём заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачу адміністрацыйных рашэнняў па іх.

Далей удзельнікі семінара абмеркавалі перспектывы развіцця службы «адно акно», а таксама абазначылі неабходнасць развіцця праграмнага комплексу, павышэння эфектыўнасці і якасці аказання адміністрацыйных працэдур, арганізацыі іх пакетнага прынцыпу, а таксама пераводу большай часткі паслуг у электронны рэжым.



Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/pradstauniki-dzjarzhkammaemastsi-prynjali-udzel-u-profilnym-respublikanskim-seminary-7393/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2019
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.