Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Якасць, запатрабаванасць, развіццё: РУП «Белкартаграфія» – 21 год!

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» створана ў лістападзе 1999 года. З’яўленне спецыялізаванага прадпрыемства ў сістэме дзяржаўнага органа кіравання картаграфічнай галіной было вызначана неабходнасцю прыняцця радыкальных мер па карэннай рэарганізацыі картаграфічнай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь. Патрабаваліся замена ўстарэлых традыцыйных тэхналогій стварэння і падрыхтоўкі карт да выдання, павелічэнне вытворчых магутнасцей для поўнага задавальнення патрэбнасцей краіны ў картаграфічных стварэннях.

Першараднай задачай прадпрыемства па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было вызначана стварэнне «Нацыянальнага атласа Беларусі». РУП «Белкартаграфія» спатрэбілася менш трох гадоў на паспяховую распрацоўку і падрыхтоўку да выдання атласа, што пацвердзіла высокі прафесійны ўзровень і зладжаную работу калектыва.

За гады дзейнасці прадпрыемства дасягнула высокага ўзроўню стварэння рознай картаграфічнай прадукцыі:

Важным этапам у развіцці атласнага картаграфавання ў Беларусі з'яўляецца стварэнне на прадпрыемстве «Вялiкага гiстарычнага атласа Беларусi» у чатырох тамах. Гэта першае ўнікальнае і найбольш поўнае навукова-даведачнае картаграфічнае стварэнне, якое адлюстроўвае гістарычнае мінулае нашай дзяржавы. Адметнай асаблівасцю ўсіх тамоў з'яўляецца арыгінальнасць і ўнікальнасць большасці карт, многія з якіх створаны ўпершыню.

Асартымент выпускаемай прадукцыі РУП «Белкартаграфія» пастаянна павялічваецца. Найлепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі прадстаўляюцца на выстаўках, у тым ліку міжнародных, і заўсёды адзначаюцца рознымі ўзнагародамі.

Віншуем калектыў РУП «Белкартаграфія» са святам і жадаем крэпкага здароўя, новых працоўных здзяйсненняў і творчай энергіі. Поспехаў ва ўсіх пачынаннях, здароўя, дабрабыту, міру і дабра!

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/jakasts-zapatrabavanasts-razvitstse-rup-belkartagrafija-21-god-7498/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2019
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.