Дзяржаўны камітэт па маёмасці арганізуе правядзенне прававога маніторынгу
Дзяржаўны камітэт па маёмасці з 12 кастрычніка па 30 лістапада 2020 г. арганізуе правядзенне прававога маніторынгу пастановы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2011 г. № 3 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення работ па пераўтварэнні рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы» і пастановы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2011 г. № 4 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення работ па далучэнні дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства або некалькіх дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў да адкрытага акцыянернага таварыства».
Прававы маніторынг дадзеных пастаноў накіраваны на аналіз практыкі іх прымянення, эфектыўнасці прававога рэгулявання імі грамадскіх адносін.
Падрабязней азнаёміцца з мэтамі, задачамі і тэрмінамі напраўлення інфармацыі і прапаноў можна
тут.
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.