Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Інфармацыя пра дзейнасць савета


Грамадска-кансультатыўны (экспертны) савет па развіцці прадпрымальніцтва пры Дзяржаўным камітэце па маёмасці Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе сваю дзейнасць у рамках пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2012 г. № 247 "Аб арганізацыі грамадскага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў па развіцці прадпрымальніцтва, пытанняў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці і ўнясенні дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2008 г. № 2070".

Загадам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2012 г. № 118 зацверджаны Палажэнне аб савеце і склад савета.

Апошнімі зменамі (у рэдакцыі загада Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2016 г. № 227) зацверджаны новы склад савета, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 2016 г. № 802 "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2012 г. № 247" выкладзена ў новай рэдакцыі палажэнне аб савеце.
Асноўнымі зменамі ў працы савета з’явіліся пашырэнне кола яго дзейнасці (акрамя абавязку па грамадскаму абмеркаванню праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях, якія могуць аказваць істотны ўплыў на ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, на саветы ўскладзена функцыя па абмеркаванні праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у юрыдычных і фізічных асоб у ходзе ажыццяўлення імі прадпрымальніцкай дзейнасці), колькасць прадстаўнікоў прыватнага бізнесу ў складзе савета з гэтага часу будзе складаць не менш за палову ад агульнага складу савета.

Адным з галоўных змяненняў у рабоце савета з’явіўся яго пераход на планавую аснову. З гэтага часу пасяджэнні савета будуць праходзіць па  запланаваным графіку з абмеркаваннем канкрэтных пытанняў на падставе адпаведных прапаноў.

Прапановы па абмеркаванні праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у ходзе ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, можна даслаць сакратару савета (кантактныя даныя размешчаны ў раздзеле Грамадска-кансультатыўны (экспертны) савет па развіцці прадпрымальніцтва).