Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Пераўтварэнне дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы з удзелам іншых, акрамя дзяржавы, заснавальнікаў


Адносіны ў галіне пераўтварэння дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыства (далей — ААТ) рэгулююцца заканадаўствам аб прыватызацыі, заснаваным на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 1993 г. № 2103-XII ”Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы“ (далей — Закон аб прыватызацыі), нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых актаў заканадаўства. 

Заснавальнікамі ААТ, створаных у працэсе пераўтварэння дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, выступаюць органы прыватызацыі. 

Органы прыватызацыі – рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю, яго тэрытарыяльныя органы, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, якія выступаюць пры прыватызацыі і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы ад імя Рэспублікі Беларусь або адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак як уласнікаў дзяржаўнай маёмасці. Па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь асобныя паўнамоцтвы органаў прыватызацыі могуць ажыццяўляцца іншымі дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі).

Іншымі, акрамя дзяржавы, заснавальнікамі ААТ (далей — іншыя, акрамя дзяржавы, заснавальнікі) могуць быць суб'екты прыватызацыі, якія ўнеслі грашовыя і (або) неграшовыя ўклады ў статутныя фонды ААТ. 

Выбар іншых, акрамя дзяржавы, заснавальнікаў ажыццяўляецца органам прыватызацыі шляхам правядзення конкурсу, або па выніках прамых перагавораў органа прыватызацыі з адзіным удзельнікам конкурсу.  

Парадак правядзення конкурсу па выбары іншага, акрамя дзяржавы, заснавальніка і выпадкі яго правядзення вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 1929 ”Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў па пытаннях прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці“.  

Рашэнне аб стварэнні ААТ з удзелам іншага, акрамя дзяржавы, заснавальніка прымаецца на ўстаноўчым сходзе ААТ, на якім прысутнічаюць заснавальнікі  (iх прадстаўнікі). 

Конкурс лічыцца несапраўдным, калі: 

  • заява на ўдзел у конкурсе пададзена толькі адным удзельнікам;
  • для ўдзелу ў конкурсе не было пададзена ніводнай заявы;
  • для ўдзелу ў конкурсе з'явіўся толькі адзін удзельнік або ні адзін з удзельнікаў не з'явіўся. 
Конкурс прызнаецца нерэзультатыўным у выпадку, калі з пададзеных удзельнікамі конкурсу прапаноў па ўмовах конкурсу гэтым умовам не адпавядаюць прапановы ні аднаго з удзельнікаў конкурсу. 

Удзельнікам, які выйграў конкурс, прызнаецца ўдзельнік, усе прапановы якога па заключэнні камісіі па правядзенні конкурсу адпавядаюць умовам конкурсу або ўтрымліваюць лепшыя ўмовы ў параўнанні з умовамі конкурсу. 

У выпадку прызнання конкурсу несапраўдным, у тым ліку, калі арганізатарам конкурсу праведзены прамыя перамовы з адзіным удзельнікам, які прадставіў конкурсную прапанову, і гэты ўдзельнік не выбраны ў якасці іншага, акрамя дзяржавы, заснавальніка, то можа быць праведзены паўторны конкурс або органам прыватызацыі прымаецца рашэнне аб пераўтварэнні дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства без іншых заснавальнікаў.

Парадак правядзення работ па пераўтварэнні рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у ААТ вызначаны пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2011 г. № 3 ”Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення работ па пераўтварэнні рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы“, па пераўтварэнні камунальных унітарных прадпрыемстваў у ААТ - адпаведнымі мясцовымі Саветамі дэпутатаў. 

Работы па пераўтварэнні дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства ў адкрытае акцыянернае таварыства праводзяцца камісіяй па пераўтварэнні. Камісія па пераўтварэнню ажыццяўляе праверку правільнасці правядзення інвентарызацыі маёмасці і абавязацельстваў дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства, вызначае склад і кошт дзяржаўнай маёмасці і памер статутнага фонду адкрытага акцыянернага таварыства, рыхтуе прапановы па далейшаму выкарыстанню аб'ектаў сацыяльнага прызначэння, аб'ектаў, якія складаюць выключную ўласнасць дзяржавы, аб'ектаў, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, і жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, рыхтуе праект пераўтварэння дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства ў адкрытае акцыянернае таварыства і ўносіць яго ў галіновую камісію.

Склад маёмасці якая падлягае пераўтварэнню дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства ў адкрытае акцыянернае таварыства вызначаецца на падставе балансу з улікам інвентарызацыі маёмасці і абавязацельстваў дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства.
 
Галіновая камісія ўзгадняе праект пераўтварэння дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства ў адкрытае акцыянернае таварыства, рыхтуе заключэнне аб магчымасці стварэння ААТ. 

Прыкладная форма праекта пераўтварэння рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ў ААТ зацверджана пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 г. № 18 ”Аб устанаўленні Прыкладнай формы праекта пераўтварэння рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ў адкрытае акцыянернае таварыства“.