Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Перадача прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў на бязвыплатнай аснове з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную прыватную ўласнасць, без змены формы ўласнасці і набыццё ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь


У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2012 г. № 294 ”Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю“ бязвыплатная перадача з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную (прыватную) уласнасць прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў ажыццяўляецца па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Перадача без змены формы ўласнасці (не звязаная са спыненнем права рэспубліканскай уласнасці) і набыццё ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў ажыццяўляецца:

  • па рашэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь – у дачыненні да прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў рэспубліканскіх юрыдычных асоб, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям;
  • па рашэнні Нацыянальнага банка, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, Камітэта дзяржаўнага кантролю, тэрытарыяльных органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю і фінансавых расследаванняў, судоў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, адміністрацый свабодных эканамічных зон – у дачыненні да прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў рэспубліканскіх юрыдычных асоб, падпарадкаваных названым органам дзяржаўнага кіравання і дзяржаўным арганізацыям.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычнiка 2012 г. № 905 ”Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2012 г. № 294 і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь“ устаноўлены парадак падрыхтоўкі праектаў рашэнняў аб распараджэнні маёмасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з гэтай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь для прыняцця рашэння па ўказаных пытаннях прадстаўляюцца наступныя дакументы:

  • згода прымаючага боку;
  • згода мясцовага выканаўчага i распарадчага органа (за выключэннем выпадкаў адчужэння прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь);
  • выпіска з рэгістрацыйнай кнігі аб правах, абмежаваннях (абцяжараннях) праў на прадпрыемства як маёмасны комплекс (за выключэннем выпадкаў адчужэння прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў, права ўласнасці на якія не зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку, на бязвыплатнай аснове – адчужэнні з уласнасці Рэспублікі Беларусь ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, перадачы без змены формы ўласнасці, набыцці ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь);
  • бухгалтарскі баланс за апошні справаздачны год і перыяд пры адчужэнні на бязвыплатнай аснове па балансавым кошце;
  • дакумент, які пацвярджае дзяржаўную рэгістрацыю юрыдычнай асобы;
  • акт інвентарызацыі – пры адчужэнні прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў, права ўласнасці на якія не зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку, на бязвыплатнай аснове – адчужэнні з уласнасці Рэспублікі Беларусь ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, перадачы без змены формы ўласнасці, набыцці ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2012 г. № 294 (падпункт 6.2 пункта 6) устаноўлена, што рашэнні аб распараджэнні прадпрыемствамі, права ўласнасці на якія не зарэгістравана ва ўстаноўленым парадку, шляхам адчужэння на бязвыплатнай аснове з уласнасці Рэспублікі Беларусь ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, перадачы без пераходу права ўласнасці на бязвыплатнай аснове і набыцці прадпрыемстваў на бязвыплатнай аснове ў дзяржаўную ўласнасць, а таксама з уласнасці адміністрацыйна-тэтытарыяльнай адзінкі ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь, з уласнасці адной адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ва ўласнасць другой прымаюцца на падставе дакументаў, якія адлюстроўваюць склад прадпрыемства (акт інвентарызацыі, бухгалтарскі баланс і іншыя неабходныя дакументы, якія вызначаюцца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь).

Дзяржаўная рэгістрацыя стварэння ўваходзячых у склад прадпрыемства аб’ектаў нерухомасці і ўзнікнення праў на іх ажыццяўляецца тэрытарыяльнымі арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй па заяве набытчыка на падставе тэхнічнага пашпарта і акта перадачы прадпрыемства, які змяшчае інфармацыю аб перадачы такіх аб’ектаў.

Калі выраб тэхнічнага пашпарта на перададзеную ў складзе прадпрыемства капітальную пабудову (будынак, збудаванне), ізаляванае памяшканне, машына-месца ва ўстаноўленым парадку ў сувязі з яго тэхнічным станам немагчымы, дзяржаўная рэгістрацыя стварэння капiтальнай пабудовы (будынка, збудавання), ізаляванага памяшкання, машына-месца і ўзнікнення праў, абмежаванняў (абцяжаранняў) праў на іх ажыццяўляецца адначасова ва ўстаноўленым парадку пасля завяршэння рэканструкцыі такой капiтальнай пабудовы (будынка, збудавання), ізаляванага памяшкання, машына-месца.

У адпаведнасці з артыкулам 132 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь у склад прадпрыемства як маёмаснага комплексу ўваходзяць усе віды маёмасці, прызначаныя для яго дзейнасці, уключаючы зямельныя ўчасткі, капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), незавершаныя закансерваваныя капітальныя збудаванні, ізаляваныя памяшканні, машына-месцы, абсталяванне, інвентар, сыравіна, прадукцыя, правы патрабавання, даўгі, а таксама правы на абазначэннi, якія індывідуалізуюць прадпрыемства, яго прадукцыю, работы і паслугі (фірменнае найменне, таварныя знакі, знакі абслугоўвання), і іншыя выключныя правы, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам або дагаворам.

Парадак ажыццяўлення рэгiстрацыйных дзеянняў у дачыненні да прадпрыемства як маёмаснага комплексу вызначаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 2004 г. № 650 ”Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку ажыццяўлення рэгiстрацыйных дзеянняў у дачыненні да прадпрыемства як маёмаснага комплексу“.

Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца для дзяржаўнай рэгістрацыі ў дачыненні да прадпрыемства як маёмаснага комплексу, вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156 ”Аб зацвярджэнні пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009 г. № 193 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь“.

Дзяржаўная рэгістрацыя прадпрыемства як маёмаснага комплексу, праў на яе і здзелак з ёй ажыццяўляецца Навукова-вытворчым дзяржаўным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам ”Нацыянальнае кадастравае агенцтва“ (220005, г. Мінск, зав. Чырваназоркавы, 12).