Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Аб пытаннях фарміравання Пераліку грамадскіх арганізацый (абяднанняў) і іх арганізацыйных структур, фондаў, абяднанняў юрыдычных асоб і (або) індывідуальных прадпрымальнікаў (асацыяцый і саюзаў)


У адпаведнасці з падпунктам 1.1.3 пункта 1 дадатку 2 да Палажэння аб парадку вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы ў арэнду капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў, іх частак, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2012 г. № 150 ”Аб некаторых пытаннях арэнды бязвыплатнага карыстання маёмасцю“, паніжальны каэфіцыент 0,1 да базавай стаўкі пры разліку арэнднай платы прымяняецца да плошчы, якая арандуюцца грамадскімі арганізацыямі (аб’яднаннямі) і іх арганізацыйнымі структурамі, фондамі, аб’яднаннямі юрыдычных асоб і (або) індывідуальных прадпрымальнікаў (асацыяцыямі і саюзамі) у адпаведнасці з пералікам, які зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні 
з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 

Дзяржкаммаёмасцю, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам, Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і іншымі зацікаўленымі па ўзгадненні з Камітэтам дзяржаўнага кантролю і Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на падставе дакладнага аналізу дзейнасці грамадскіх арганізацый, прытрымлівання імі заканадаўства, у тым ліку падатковага, магчымасці выплаты арэнднай платы ў поўным аб’ёме, у канцы 2012 – пачатку 2013 г. быў сфарміраваны Пералік грамадскіх арганізацый (аб’яднанняў) і іх арганізацыйных структур, фондаў, аб’яднанняў юрыдычных асоб і (або) індывідуальных прадпрымальнікаў (асацыяцый і саюзаў), у дачыненні якіх пры арэндзе нерухомай маёмасці да базавых ставак прымяняецца паніжальны каэфіцыент 0,1 (далей -  Пералік). 

Пры гэтым асноўным крытэрыем адбору грамадскіх арганізацый для ўключэння ў Пералік з’яўляецца крытэрый, устаноўлены Камітэтам дзяржаўнага кантролю і Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падтрыманы Кіраўніком дзяржавы (рэзалюцыя ад 10 верасня 2012 г. № 09/111-217П1284) – ажыццяўленне дзейнасці, накіраванай на развіццё фізічнай культуры і спорту, сацыяльную абарону і аказанне дапамогі пэўным катэгорыям насельніцтва, якія адчуваюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы. 

Па ўзгадненні з Кіраўніком дзяржавы дадзены Пералік, які ўключае 212 арганізацый, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2013 г. № 327. 

У мэтах абгрунтаванасці і мэтазгоднасці ўстанаўлення льгот Дзяржкаммаёмасць пры вывучэнні пытання аб уключэнні арганізацыі ў Пералік акрамя ўліку асноўнага ўстаноўленага крытэрыю дадаткова разглядае наступныя дакументы: 

  • хадайніцтва дзяржаўнага органа, з якім супрацоўнічае арганізацыя (Пералік дзяржаўных органаў, адказных за прадстаўленне хадайніцтваў і інфармацыі аб грамадскіх арганізацыях);
  • разгорнутае абгрунтаванне неабходнасці ўстанаўлення паніжальнага каэфіцыента 0,1 (з інфармацыяй аб маёмасці якая арандуецца і памеры арэнднай платы);
  • даведку аб правах на аб’екты нерухомай маёмасці, якія належыць арганізацыі;
  • згоду арэндадаўца на прымяненне да памяшканняў, якія арандуюцца арганізацыяй, паніжальнага каэфіцыента 0,1;
  • копію гадавой справаздачы аб дзейнасці арганізацыі, прадастаўляемай ў Міністэрства юстыцыі.
  • копію статута.