Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Тыповыя парушэнні, якiя выяўлены ў ходзе праверак

 


Тыповыя парушэнні, якiя выяўлены ў ходзе праверак

Адной з сфер кантролю (нагляду) Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кантроль за выкананнем заканадаўства па пытаннях выкарыстання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.

Пералік пытанняў, якія падлягаюць праверцы, уключае пытанні дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай дзяржаўнай маёмасці, вядзення Адзінага рэестра дзяржаўнай маёмасці і падтрымання яго ў актуальным стане, выяўлення няўлічаных аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца і неэфектыўна выкарыстоўваюцца, у мэтах ўключэння іх у гаспадарчы абарот, законнасці правядзення здзелак з дзяржаўнай маёмасцю, выканання заканадаўства ў галіне арэндных адносін, правільнасці запаўнення формы ведамаснай справаздачнасці "Справаздача аб выкарыстанні будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці".

Пры ажыццяўленні кантролю за выкананнем заканадаўства па пытаннях выкарыстання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца наступныя парушэнні:     

  • У дакументаванай інфармацыі, якая прадастаўляецца суб'ектамі гаспадарання для ўключэння ў Адзіны рэестр дзяржаўнай маёмасці і падтрымання яго ў актуальным стане, названыя ў форме "Звесткі аб нерухомай маёмасцi, якая замацавана за суб'ектам Адзінага рэестра дзяржаўнай маёмасці на праве аператыўнага кіравання, гаспадарчага вядзення" назвы аб'ектаў і іх інвентарныя нумары не адпавядаюць даным адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй. У форме "Звесткі аб зямельных участках, прадастаўленых суб'екту Адзінага рэестра дзяржаўнай маёмасці на праве пастаяннага карыстання" паказваюцца зямельныя ўчасткі, якiя прадастаўлены ў часовае карыстанне або арэнду. У сувязі з чым не выконваецца патрабаванне падпунктаў 4.6 і 4.7 пункта 4 Iнструкцыi аб парадку ўключэння (выключэння) звестак у Адзіны рэестр дзяржаўнай маёмасці і падтрымання яго ў актуальным стане, зацверджанай пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2013 г. № 16.
  • Шматлікімі суб'ектамі гаспадарання не забяспечана рэгістрацыя інжынерных сетак, якія з'яўляюцца аб'ектамі нерухомай маёмасці і ў адпаведнасці з артыкулам 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2002 года "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй" падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі.

     У тэхнічныя пашпарты на будынкі і ў адпаведныя радкі рэгістрацыйнай кнігі не ўнесены ва ўстаноўленым парадку звесткі аб аб'ектах добраўпарадкавання (пляцоўках, тратуарах, агароджваннях, варотах і інш.), якія лічацца на балансе і якія рэкамендуецца разглядаць як прыналежнасці галоўных рэчаў гэтых будынкаў.

  • Асобныя арганізацыі фармальна падыходзяць да пытанняў інвентарызацыі асноўных сродкаў, якія праводзяцца без супастаўлення фактычнай наяўнасці аб'ектаў з данымі бухгалтарскага ўліку і выяўлення аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца з мэтай іх уліку і наступнага ўключэння ў гаспадарчы абарот, што цягне парушэнне адзінага парадку правядзення інвентарызацыі, устаноўленага Інструкцыяй па інвентарызацыі актываў і абавязацельстваў, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2007 года № 180, і выяўлення ў суб'ектаў няўлічаных аб'ектаў, якія не выкарыстоўваюцца і незарэгістраваны.
  • Пры ажыццяўленні здзелак з дзяржаўнай маёмасцю тыповым парушэннем з'яўляецца адчужэнне маёмасці без рашэння рэспубліканскага органа кіравання і без афармлення такога рашэння ў форме загада, што з'яўляецца парушэннем падпункта 3.1 пункта 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2012 г. № 294 "Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю" і падпункта 6.2 пункта 6 парадку падрыхтоўкі праектаў рашэнняў аб распараджэнні маёмасцю, што знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, устаноўленаму пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычнiка 2012 г. № 905.

Найбольш распаўсюджанымі ў сферы арэндных адносін з'яўляюцца наступныя парушэнні:

  • Староннімi  асобамі без заключэння дагавораў арэнды або бязвыплатнага карыстання выкарыстоўваюцца памяшканнi(іх часткі), знешнія сцены будынкаў, пакрыццi пляцовак. Тым самым парушаюцца патрабаванні пункта 1 артыкула 162 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, падпункта 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 1996 г. № 9 "Аб упарадкаванні выкарыстання будынкаў, збудаванняў і іншых памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці", пункта 7 Палажэння аб парадку здачы ў арэнду капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2012 г. № 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю" (далей - Палажэнне), і аналагічныя патрабаванні ў дачыненні да камунальнай маёмасці, якія прыняты рашэннямі мясцовых Саветаў дэпутатаў.
  • Нярэдкія выпадкі, калі арэндадаўцы не прадстаўляюць у аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам інфармацыю аб аб'ектах нерухомай маёмасці, якія прапанаваны да здачы ў арэнду, для ўключэння ў адзіную інфармацыйную базу даных невыкарыстоўваемай маёмасці, прызначанай для продажу і здачы ў арэнду, размешчаную ў сетцы Інтэрнэт. Тым самым парушаюць частку другую пункта 3 Палажэння і аналагічныя патрабаванні ў дачыненні да камунальнай маёмасці, прынятыя рашэннямі мясцовых Саветаў дэпутатаў.
  • Не забяспечваецца поўная і своечасовая выплата ў бюджэт сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду нерухомай маёмасці, чым парушаюцца падпункты 2.3, 2.9 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2012 г. № 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю" (далей - Указ № 150) і рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў.
  • Пры разліку стаўкі арэнднай платы неабгрунтавана прымяняюцца паніжальныя каэфіцыенты, устаноўленыя для асобных відаў дзейнасці, што ажыццяўляецца на арэндаваных плошчах у дачыненні да некаторых катэгорый арандатараў і нерухомай маёмасці, згодна з дадаткам 2 да Палажэння.
  • Дапускаецца прыніжэнне памеру арэнднай платы з прычыны непрыняцця ва ўвагу новага тэхнічнага пашпарта на капітальную пабудову, пры атрыманні якога неабходна карэктаваць зданую ў арэнду плошчу. Тым самым парушаецца пункт 8 Палажэння і аналагічныя патрабаванні ў дачыненні да камунальнай  маёмасці, прынятыя рашэннямі мясцовых Саветаў дэпутатаў.
  • Арэндная плата ўстанаўліваецца ў памеры, які не пакрывае налічаную амартызацыю, падаткі і плацяжы ў бюджэт, што выплачваюцца арэндадаўцам згодна з заканадаўствам. Тым самым парушаюцца пункты 4 і 11 Палажэння аб парадку вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы ў арэнду капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, зацверджанага Указам № 150.

Парушэнне заканадаўства пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю цягне адміністрацыйную адказнасць, прадугледжаную артыкулам 23.27 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Пры ажыццяўленні кантролю за выкананнем заканадаўства пры вызначэнні кошту аб'ектаў грамадзянскіх правоў выяўлены наступныя парушэнні:

  • тэксты справаздач аб ацэнцы не ўтрымліваюць канкрэтнай інфармацыі па аб'ектах ацэнкі, апісання працэдуры вызначэння кошту канкрэтнага аб'екта ацэнкі абранымі метадамі ацэнкі і метадамі разліку кошту, не ўключаюць высновы ацэншчыка ў дачыненні да праведзенай ацэнкі;
  • у справаздачах аб ацэнцы адсутнічае абгрунтаванне прымянення выкарыстаных метадаў ацэнкі і метадаў разліку кошту;
  • пры ўжыванні рынкавых метадаў ацэнкі ў некаторых справаздачах аб ацэнцы адсутнічае аналіз рынку нерухомасці, абсталявання і транспартных сродкаў (рынку аб'ектаў-аналагаў) альбо раздзелы справаздач аб ацэнцы, якія адлюстроўваюць аналіз рынку аб'ектаў-аналагаў, не ўтрымліваюць якіх-небудзь вынікаў (высноў) праведзенага аналізу рынку;
  • разлік кошту зямельнага ўчастка  праведзены ў справаздачах аб ацэнцы, не заўсёды адпавядае парадку разліку кошту зямельнага ўчастка, выкладзенаму ў тэхнічных нарматыўных прававых актах аб ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх правоў;
  • маюць месца выпадкі правядзення незалежнай ацэнкі кошту аб'ектаў грамадзянскіх правоў без правядзення агляду аб'ектаў ацэнкі ацэншчыкам;
  • у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, ацэншчыкамі не заўсёды складаюцца акты агляду аб'ектаў ацэнкі;
  • у справаздачах аб ацэнцы адсутнічае крыніца даных, якія выкарыстоўваюцца пры ацэнцы, а таксама апісанне парадку разліку (абгрунтаванне) шэрагу паказчыкаў (напрыклад, каэфіцыента навукова-тэхнічнага прагрэсу, ставак арэнднай платы, выдаткаў на замяшчэнне, выдаткаў на кіраванне, падатку на нерухомасць, зямельнага падатку, выкарыстаных карэкціровак і інш.);
  • пры вызначэнні нормы дыскантавання метадам кумулятыўнай пабудовы ў некаторых справаздачах аб ацэнцы ацэншчыкамі ў якасці безрызыкоўнай нормы выкарыстоўваецца норма, роўная сярэдняй працэнтнай стаўцы, устаноўленай Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь па зноў прыцягнутых дэпазітах у свабодна канверсоўнай валюце на тэрмін звыш аднаго года, а разлік кошту аб'ектаў ацэнкі прыбытковым метадам выконваецца ў беларускіх рублях;
  • у справаздачах аб ацэнцы не заўсёды прадстаўлены прайс-лісты па аб'ектах-аналагах. Пры гэтым некаторыя прайс-лісты не ўтрымліваюць цэнавай інфармацыі аб аб'екце-аналагу, даты экспазіцыі аб'екта-аналага, звестак аб тым паказана цана аб'екта-аналага з улікам падатку на даданую вартасць або без уліку названага падатку;
  • пры ўжыванні параўнальнага метаду ацэншчыкамі некарэктна падбіраюцца аб'екты-аналагі, не ў поўнай меры ў справаздачах аб ацэнцы вызначаны характарыстыкі аб'ектаў-аналагаў і нярэдка адсутнічаюць абгрунтаванні велічынь, якія ўжываюцца ацэншчыкамі пры карэкціроўках;
  • маюць месца выпадкі неадпаведнасці заключэнняў і справаздач аб ацэнцы ўмоў дагавораў на аказанне паслуг па правядзенні незалежнай ацэнкі ў частцы аб'ектаў ацэнкі, даты ацэнкі;
  • не забяспечваецца захаванасць заключэнняў і справаздач аб ацэнцы, а таксама дакументаў, атрыманых ад заказчыка ацэнкі і трэціх асоб;
  • маюць месца выпадкі правядзення незалежнай ацэнкі ацэншчыкамі, якiя не знаходзяцца ў працоўных адносінах з юрыдычнымі асобамі (наймальнікамі), якія з'яўляюцца выканаўцамі ацэнкі, на падставе заключаных працоўных дагавораў, падпісання кіраўнікамі гэтых юрыдычных асоб заключэнняў і справаздач аб ацэнцы, падрыхтаваных і падпісаных такімі ацэншчыкамі.

Ажыццяўленне дзейнасці па ацэнцы кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў з парушэннем патрабаванняў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі аб ацэначнай дзейнасці, цягне адміністрацыйную адказнасць, прадугледжаную артыкулам 12.41 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.