Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Каментарый да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2014 г. 566 Аб пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, у частцы адміністрацыйных працэдур, якія дакранаюцца дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яу і здзелак з ёй.


З 11 студзеня 2015 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2014 г. № 566 ”Аб пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур“ (далей – Указ). У сувязі з гэтым просім прыняць да звесткі і кіраўніцтва ў рабоце наступнае. 

Нормамі Указа ўнесены дапаўненні і змяненні ў пункт 22.1 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 (далей – Пералік працэдур), у частцы ўстанаўлення асобна фіксаванай сумы для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі абмежаванняў праў на зямельны ўчастак, прадугледжаных артыкулам 18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі: 0,2 базавай велічыні (за дзяржаўную рэгістрацыю адначасова не болей 5 абмежаванняў праў на зямельны ўчастак) і 0,7 базавай велічыні (за дзяржаўную рэгістрацыю адначасова болей 5 абмежаванняў праў на зямельны ўчастак). 

Указам таксама дапаўняецца Пералік працэдур адміністрацыйнай працэдурай, якая прадугледжвае прыняцце мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі рашэння аб магчымасці змянення прызначэння капітальнай пабудовы (будынка, збудавання), ізаляванага памяшкання, машынамесца па адзінай класіфікацыі прызначэння аб'ектаў нерухомай маёмасці без правядзення будаўніча-мантажных работ. 

Акрамя таго, Указам унесены змяненні ў графу 1 падпункта 22.3.5 пункта 22.3 Пераліку працэдур, якія прадугледжваюць адміністрацыйную працэдуру па дзяржаўнай рэгістрацыі спынення існавання раней зарэгістраванай капітальнай пабудовы, ізаляванага памяшкання або машынамесца ў выніку кансервацыі капітальнай пабудовы або спынення права, абмежавання права на яе. Дадзеная працэдура падлягае ажыццяўленню ў выпадку, калі ў дачыненні да зарэгістраванай капітальнай пабудовы пачаты ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку работы па рэканструкцыі, але не завершаны і ўзнікла неабходнасць у ажыццяўленні кансервацыі капітальнай пабудовы і дзяржаўнай рэгістрацыі незавершанай закансерваванай капітальнай пабудовы. 

Паколькі пунктам 180 Палажэння аб парадку ўліку, захоўвання, ацэнкі і рэалізацыі маёмасці, забранай, арыштаванай або звернутай у даход дзяржавы, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2006 г. № 559, вызначаны асобы парадак дзяржаўнай рэгістрацыі не толькі праў, абмежаванняў праў на нерухомую маёмасць, але і стварэння нерухомай маёмасці, рэалізаванай згодна заканадаўству на аўкцыёне, Указам унесены адпаведныя змяненні ў падпункт 22.3.14 пункта 22.3 Пераліку працэдур. 

У сувязі з тым, што Законам Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2013 года ”Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь ”Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй“ прадугледжана неабходнасць прадстаўлення для дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння ізноў пабудаванага аб'екта нерухомай маёмасці замест акта прыёмкі яго ў эксплуатацыю толькі рашэнне (загад, пастанова, распараджэнне) асобы (органа), які назначыў прыёмачную камісію, аб зацвярджэнні акта прыёмкі аб'екта ў эксплуатацыю, у дачыненні да капітальных пабудоў, якія эксплуатуюцца, падпунктам 22.4.1 пункта 22.4 Указа прадугледжана магчымасць прадстаўлення любога з гэтых дакументаў, паколькі з прычыны даўнасці прыёмкі аб'екта ў эксплуатацыю можа захавацца толькі адзін з гэтых дакументаў. 

Акрамя таго, некаторыя змяненні, якія ўносяцца Указам, накіраваны на прывядзенне палажэнняў Пераліку працэдур у адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 года ”Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях іпатэкі“ (далей – Закон). 

Так, згодна змяненням, прадугледжаным пунктам 23 артыкула 3 Закона, Указам прадугледжана неабходнасць атрымання згоды былых членаў сям'і залогадавальніка (уласніка жылога памяшкання), якія пражываюць у жылым памяшканні, грамадзян, якія пражываюць у жылым памяшканні, прадстаўленым па завяшчальнай адмове, а таксама грамадзян, якія пражываюць у жылым памяшканні, прадстаўленым на падставе дагавора пажыццёвага ўтрымання з утрыманнем. 

Улічваючы прадугледжаную Законам норму аб тым, што першапачатковы залогатрымальнік у пісьмовай форме прадстаўляе ў тэрытарыяльную арганізацыю па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй або залогадавальніку (даўжніку па абавязацельству, забяспечанаму іпатэкай, калі залогадавальнік з'яўляецца трэцяй асобай) звесткі аб тэрміне выканання абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, або аб умовах, якія дазваляюць вызначыць тэрміны і памеры выплат, і памеры абавязацельства, забяспечанага іпатэкай, памеры працэнтаў, калі яны падлягаюць выплаце па гэтым абавязацельстве, або аб умовах, якія дазваляюць вызначыць агульны памер усіх патрабаванняў па абавязацельстве, забяспечаным іпатэкай, адпавядаючым дакументам дапоўнены пункт 22.5 Пераліку працэдур. Унесеныя змяненні прадыктаваны таксама тым, што Законам прадугледжана магчымасць і вызначаны парадак выпраўлення памылак, дапушчаных пры прастаўленні адзнак на закладных (раней такая магчымасць была прадугледжана толькі адносна самай закладной). 

Унесеныя змяненні ў пункт 22.5 Пераліку працэдур прадыктаваны таксама тым, што згодна Закону змяненне закладной магчыма на падставе пісьмовага пагаднення паміж уладальнікам закладной і абавязанымі па ёй асобамі, складзенага ў пісьмовай форме, а таксама, зыходзячы з палажэнняў Закона, якія выключаюць неабходнасць у выпадку перадачы ў стан бездакументарнай закладной, прадстаўляць дагавор стану бездакументарнай закладной і фіксаваць інфармацыю аб стане бездакументарнай закладной у арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі. 

Указам вызначана магчымасць пасведчання рэгістратарам дакументаў, якія з'яўляюцца падставай для дзяржаўнай рэгістрацыі здзелкі, у паскораным парадку (за 1 рабочы дзень) са спагнаннем дадатковай платы за тэрміновасць (1 базавай велічыні за пасведчанне здзелкі з прадпрыемствам як маёмасным комплексам і 0,4 базавай велічыні за пасведчанне здзелак з іншымі аб'ектамі нерухомай маёмасці). 

У адпаведнасці з нарматыўнымі прадпісаннямі пункта 3 Указа кіраўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый нясуць персанальную адказнасць за стан работы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у гэтых дзяржаўных органах (арганізацыях). 

У выпадку выяўлення на працягу года ў падначаленай або ўваходнай у яго склад (сістэму) арганізацыі паўторнага парушэння заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах вышэйстаячы орган абавязаны прыняць меры, у тым ліку па прыцягненні кіраўніка і (або) іншых вінаватых службовых асоб гэтай арганізацыі да адказнасці аж да вызвалення ад займаемай пасады.