Інфармацыя аб выплаце дзяржпошліны
Падставай выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу пасведчання аб атэстацыі ацэншчыка на права правядзення незалежнай ацэнкі кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў, унясенне ў яго змяненняў і (або) дапаўненняў, падаўжэнне тэрміну дзеяння пасведчання аб атэстацыі ацэншчыка на права правядзення незалежнай ацэнкі кошту аб'ектаў грамадзянскіх праў, выдачу яго дубліката з'яўляецца Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка).
Стаўкі дзяржаўнай пошліны:
- за выдачу пасведчання аб атэстацыі ацэншчыка - 8 базавых велічынь (пункт 108 дадатка 22 да Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- за ўнясенне змяненняў і (або) дапаўненняў у пасведчанне аб атэстацыі ацэншчыка, падаўжэнне тэрміну яго дзеяння - 4 базавыя велічыні (пункт 109 дадатка 22 да Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- за выдачу дубліката пасведчання аб атэстацыі ацэншчыка - 5 базавых велічынь (пункт 110 дадатка 22 да Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Аплата ажыццяўляецца праз банкі Рэспублікі Беларусь з наступнымі рэквізітамі:
- прызначэнне (код плацяжу):
03001 (для юрыдычных асоб);
03002 (для фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў); атрымальнік - Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь;
- УНП - 100060276;
- з 4 ліпеня 2017 года разліковы рахунак у ААТ АСБ "Беларусбанк" г. Мінска BY04AKBB36029110100040000000, БІК AKBBBY2X