Арганізацыя |
Від дзейнасці |
Доля дзяржавы |
ААТ "Бабруйсктрыкатаж" 213826, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. Першамайская, 40
http://www.btf.by
|
вытворчасць і рэалізацыя тавараў лёгкай
прамысловасці |
98,93942% |
ААТ "Белфа" 247210 Рэспубліка Беларусь Гомельская вобласць, г. Жлобін, праезд Чырвоны, 2
http://www.belfa.by
|
вытворчасць штучнага трыкатажнага футра і
спажывецкіх тавараў з яго |
65,81505% |
У выпадку зацікаўленасці ў прыняцці ў давернае кіраванне акцый акцыянерных таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, свае прапановы неабходна накіраваць па пошце ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь (адрас: 220005, г. Мінск, зав. Чырваназоркавы, 12).
Даведачна.
У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб прыватызацыі перадача ў давернае кіраванне акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца:
- па рашэнні Савета Міністраў – юрыдычным асобам – прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер;
- па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – іншым юрыдычным і фізічным асобам без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах.