Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Электронныя звароты



Падача электронных зваротаў у Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел.



Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
* прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
* адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
* выклад сутнасці звароту;
* адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
• поўнае найменне юрыдычнай асобы;
* месца знаходжання юрыдычнай асобы;
* выклад сутнасці звароту;
• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
* адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Пры гэтым на паведамленні, адпраўленыя на адрас электроннай пошты Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь: info@gki.gov.by, не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", і адказы на такія паведамленні не накіроўваюцца.