Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Вядзенне бізнесу

У адпаведнасці са справаздачай Сусветнага банка ”Вядзенне бізнесу – 2019“ па паказчыку ”Рэгістрацыя ўласнасці“, які курыруецца Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліка Беларусь займае 5 месца з 190 краін (працэдуры – 2; тэрмін – 3 дні; кошт – 0,0 % ад кошту аб'екта нерухомай маёмасці; індэкс якасці зямельнага адміністравання – 23,5 бала). 

Рэспубліку Беларусь апярэджваюць: 

Новая Зеландыя – 1 месца (працэдуры – 2; тэрмін – 1 дзень; кошт – 0,1 % ад кошту аб'екта нерухомай маёмасці; індэкс якасці зямельнага адміністравання – 26,5 бала); 
Руанда – 2 месца (працэдуры – 3; тэрмін – 7 дзён; кошт – 0,1 % ад кошту аб'екта нерухомай маёмасці; індэкс якасці зямельнага адміністравання – 28,5 бала); 
Літва – 3 месца (працэдуры – 3; тэрмін – 3,5 дня; кошт – 0,8 % ад кошту аб'екта нерухомай маёмасці; індэкс якасці зямельнага адміністравання – 28,5 бала); 
Грузія – 4 месца (працэдура – 1; тэрмін – 1 дзень; кошт – 0,0 % ад кошту аб'екта нерухомай маёмасці; індэкс якасці зямельнага адміністравання – 21,5 бала). 


Пры вызначэнні рэйтынгу Рэспублікі Беларусь па прызначаным паказчыку эксперты Сусветнага банка зыходзяць з таго, што для набыцця прыватнай юрыдычнай асобай па дагаворы куплі-продажу ў другой прыватнай юрыдычнай асобы нерухомай маёмасці (будынка склада і зямельнага ўчастка, на якім ён размешчаны) у Рэспубліцы Беларусь абавязковым з'яўляецца ажыццяўленне дзвюх працэдур: 

1) атрыманне выпіскі з рэгістрацыйнай кнігі для пацвярджэння праў прадаўца на нерухомую маёмасць; 
2) дзяржаўная рэгістрацыя здзелкі куплі-продажу і выцякаючыя з яе правы на нерухомую маёмасць 

Трэба адзначыць, што згодна дзеючаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь атрыманне выпіскі з рэгістрацыйнай кнігі для заключэння паміж юрыдычнымі асобамі дагавора куплі-продажу нерухомай маёмасці не патрабуецца. Прыналежнасць прадаўцу праў на аб'ект, які прадаецца, правяраецца рэгістратарам на стадыі ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі здзелкі. Разам з тым, эксперты Сусветнага банка ўлічваюць гэту працэдуру ў сувязі з тым, што на практыцы юрыдычныя асобы запрошваюць выпіскі з рэгістрацыйнай кнігі каб пазбегнуць часовых і фінансавых страт у выпадку адсутнасці праў на нерухомую маёмасць у прадаўца. 

У справаздачы ”Вядзенне бізнесу – 2015“ упершыню быў уведзены новы індыкатар у рамках паказчыка ”Рэгістрацыя ўласнасці“ – індэкс якасці зямельнага адміністравання. У рамках гэтага індэкса ацэньваюцца: 

верагоднасць інфраструктуры сістэмы зямельнага адміністравання (адказная за дзяржаўную рэгістрацыю нерухомай маёмасці арганізацыя; фармат захоўвання даных у дачыненні да нерухомай маёмасці і кадастравых даных; адзінства базы даных у дачыненні да нерухомай маёмасці і праў на яе). Па дадзеным крытэрыі Рэспубліцы Беларусь было прысвоена 7 балаў з 8 магчымых; 

празрыстасць інфармацыі (наяўнасць заканадаўча замацаваных адзіных тарыфаў і тэрмінаў на ажыццяўленне працэдур; даступнасць інфармацыі аб іх; наяўнасць механізмаў абскарджання дзеяння ў сферы землеўпарадкавання і дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці). Па дадзеным крытэрыі Рэспубліцы Беларусь было прысвоена 4,5 бала з 6 магчымых; 

геаграфічнае пакрыццё (працэнт пакрыцця зарэгістраванымі зямельнымі ўчасткамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь; працэнт пакрыцця адлюстраванымі на кадастравай карце зямельнымі ўчасткамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь). Па дадзеным крытэрыі Рэспубліцы Беларусь было прысвоена 4 бала з 8 магчымых; 

вырашэнне зямельных спрэчак (неабходнасць дзяржаўнай рэгістрацыі здзелак з нерухомай маёмасцю; наяўнасць механізма пакрыцця страт бакоў зарэгістраванай з парушэннем заканадаўства здзелкі з нерухомай маёмасцю; парадак ідэнтыфікацыі бакоў і праверкі зместу здзелкі з нерухомай маёмасцю; статыстыка разгляду зямельных спрэчак). Па дадзеным крытэрыі Рэспубліцы Беларусь было прысвоена максімальна магчымая колькасць балаў – 8; 

індэкс роўнага доступу да праў на нерухомую маёмасць (уведзены ў справаздачы ”Вядзенне бізнесу – 2017“; наяўнасць роўнасці палоў пры набыцці і наследаванні нерухомай маёмасці). Па дадзеным крытэрыі Рэспубліцы Беларусь было прысвоена максімальна магчымая колькасць балаў – 0 (дадзены субіндыкатар ацэньваецца па адмоўнай шкале балаў).