Геадэзія і картаграфія
Геадэзічная і картаграфічная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь рэгулюецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, прынятымі ў адпаведнасці з імі іншымі актамі заканадаўства, якія змяшчаюць нормы, рэгулюючыя адносіны ў галіне геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці.
Геадэзічная і картаграфічная дзейнасць грунтуецца на прынцыпах:
- дзяржаўнага рэгулявання і каардынацыі геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці;
- дзяржаўнага нагляду за геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасцю;
- сістэмнасці і безупыннасці геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці;
- паўнаты, верагоднасці і актуальнасці геадэзічных і картаграфічных матэрыялаў і даных;
- забеспячэння адзінства вымярэнняў пры выкананні геадэзічных і картаграфічных работ;
- прымянення ўніфікаваных умоўных знакаў і аднастайнага выкарыстання найменняў геаграфічных аб’ектаў пры стварэнні і абнаўленні карт і планаў;
- забеспячэння аднолькавых праў арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў пры ажыццяўленні імі геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі;
- адказнасці за парушэнне заканадаўства аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці.