Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Рэфармаванне і прыватызацыя дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў


Прыватызацыя прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў

Перадача прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў на бязвыплатнай аснове з рэспубліканскай уласнасці ў камунальную (прыватную) уласнасць, без змены формы ўласнасці і набыццё ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь

Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, устаноў і дзяржаўных аб’яднанняў

Нарматыўная прававая база


Рэфармаванне дзяржаўнай уласнасці ажыццяўляецца шляхам:

  • пераўтварэння дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы;
  • рэарганізацыі адкрытага акцыянернага таварыства шляхам далучэння да яго дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства або некалькіх дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў.
Парадак пераўтварэння дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы (далей – ААТ) рэгулюецца артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 1993 г. № 2103-XII ”Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы“ (далей - Закон).

Рашэнні аб пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у ААТ прымаюцца:

  • па рэспубліканскіх унітарных прадпрыемствах з колькасцю працуючых 1000 чалавек і больш - Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь (далей - Дзяржкаммаёмасць);
  • па рэспубліканскіх унітарных прадпрыемствах з колькасцю працуючых менш за 1000 чалавек - камітэтамі дзяржаўнай маёмасці абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў (далей - камітэты дзяржаўнай маёмасці);
  • па камунальных унітарных прадпрыемствах - адпаведнымі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Заснавальнікамі ААТ, ствараемых у працэсе пераўтварэння дзяржайных унiтарных прадпрыемстваў, выступаюць Дзяржкаммаёмасць і яго адпаведныя тэрытарыяльныя органы (далей – органы прыватызацыі). 

Іншымі, акрамя дзяржавы, заснавальнікамі ААТ могуць быць суб’екты прыватызацыі, якія ўнеслі грашовыя і (або) неграшовыя ўклады ў статутныя фонды ААТ. 

Выбар іншых, акрамя дзяржавы, заснавальнікаў ажыццяўляецца органам прыватызацыі шляхам правядзення конкурсу, або па выніках прамых перагавораў органа прыватызацыі
з адзіным удзельнікам конкурсу. 

Парадак правядзення конкурсу па выбары іншага, акрамя дзяржавы, заснавальніка і выпадкі яго правядзення вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 1929 ”Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ”Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў па пытаннях прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці“. 

Рашэнне аб стварэнні ААТ з удзелам іншага, акрамя дзяржавы, заснавальніка прымаецца на ўстаноўчым сходзе, на якім прысутнічаюць заснавальнікі  (iх прадстаўнікі).

Парадак правядзення работ па пераўтварэнні рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у ААТ вызначаны пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2011 г. № 3 ”Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення работ па пераўтварэнні рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы“, па пераўтварэнні камунальных унітарных прадпрыемстваў у ААТ - адпаведнымі мясцовымі Саветамі дэпутатаў.

Рэарганізацыя ААТ шляхам далучэння да яго дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства або некалькіх дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў рэгулюецца артыкулам 27 Закона.

Рашэнні аб згодзе далучыць дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства або некалькі дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў да ААТ прымаюцца:

  • па рэспубліканскіх  унітарных прадпрыемствах – Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 
  • па прапанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • па камунальных унітарных прадпрыемствах – у парадку, вызначаным адпаведнымі мясцовымі Саветамі дэпутатаў. У выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі, рашэнні  аб згодзе далучыць камунальнае ўнітарнае прадпрыемства або некалькі камунальных унітарных прадпрыемстваў да ААТ прымаюцца па ўзгадненні з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.
Парадак правядзення работ па рэарганізацыі ААТ шляхам далучэння да яго дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства вызначаны пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2011 г. № 4 ”Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення работ па далучэнні дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства альбо некалькіх дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў да адкрытага акцыянернага таварыства“.