Улік і распараджэнне акцыямі
Дзяржаўны камітэт
па маёмасці выступае ад імя дзяржавы трымальнікамакцый, якія належаць Рэспубліцы Беларусь.
У адпаведнасці з
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 277 ”Аб
некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер“ улік праў на акцыі, якія
знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў гаспадарчым
вядзенні рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, або яе
адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, у тым ліку ў гаспадарчым вядзенні камунальных унітарных
прадпрыемстваў, ажыццяўляецца цэнтральным дэпазітарыем каштоўных папер у Рэспубліцы
Беларусь. Цэнтральным дэпазітарыем каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь
з'яўляецца РУП ”Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер“ (РУП ”РЦДКП“).
Дзяржаўным
камітэтам па маёмасці з РУП ”РЦДКП“ заключаны дэпазітарны дагавор і адкрыты рахунак ”дэпо“, на якім шляхам фіксацыі і
захоўвання інфармацыі аб колькасці каштоўных папер ажыццяўляецца ўлік праў на
акцыі.
Прыняцце акцый ва
ўласнасць Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца шляхам іх залічэння на дадзены
рахунак ”дэпо“, а адчужэнне акцый у камунальную ўласнасць або прыватную
ўласнасць – шляхам спісання з рахунка і
залічэння на рахунак ”дэпо“ новага ўласніка.
Распараджэнне
акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ў валоданні і распараджэнні Дзяржаўнага камітэта
па маёмасці і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, у працэсе прыватызацыі
рэгулюецца заканадаўствам аб прыватызацыі.
У іншых выпадках
пытанні распараджэння акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых
таварыстваў, у тым ліку якія знаходзяцца ў аператыўным кіраванні або
гаспадарчым вядзенні рэспубліканскіх юрыдычных асоб, рэгулююцца Указам Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь ад 10 мая 2019 г. № 169 ”Аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю“.
Для даведкі.
Дзеянне названага Указа Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь не распаўсюджваецца:
-на набыццё ў дзяржаўную ўласнасць акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых
таварыстваў пры рэструктурызацыі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі іх
запазычанасці па выплатах у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты;
-на распараджэнне акцыямі (долямі ў
статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў у працэсе прыватызацыі;
-на іншыя выпадкі,
устаноўленыя дадзеным Указам.
Парадак
падрыхтоўкі праектаў рашэнняў аб распараджэнні маёмасцю, якая знаходзіцца ва
ўласнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама аб набыцці маёмасці ва ўласнасць
Рэспублікі Беларусь вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
ад 14 лістапада 2019 г. № 767 ”Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2019 г. № 169“.