Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
Васільеў Аляксей Аляксандравіч
Першы намеснік Старшыні 

Кантактны тэлефон: +375 (17) 284 97 93

  • Біяграфія
  • Курыруемыя пытанні

Васільеў Аляксей Аляксандравіч нарадзіўся 8 лістапада 1976 года ў г. Мінску.

У 2001 годзе скончыў Беларускі інстытут правазнаўства.

У 2011 годзе скончыў Акадэмію  кіравання  пры  Прэзідэнце  Рэспублікі  Беларусь.
Спецыяльнасць  па  адукацыі: правазнаўства;  дзяржаўнае  і  мясцовае  самакіраванне.

З 1991 па 1995 год – навучэнец Вышэйшага прафесійнага вучылішча электронікі, г. Мінск.

З 1995 па 1998 год – наладчык тэхналагічнага абсталявання 4 разраду цэха № 15 завода імя Ф.Э.Дзяржынскага,        г. Мінск

З 1998 па 1999 год – тэхнік-лабарант аддзела крыміналогіі Навукова-даследчага інстытута праблем крыміналогіі, крыміналістыкі і судовай экспертызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск

З 1999 па 2002 год – юрысконсульт (спецыяліст I катэгорыі) Клічаўскага райвыканкама Магілёўскай вобласці; юрысконсульт другой кваліфікацыйнай катэгорыі Мінскай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласной клінічнай бальніцы

З 2002 па 2005 год – галоўны спецыяліст юрыдычнага аддзела Мінскага аблвыканкама, г. Мінск

З 2005 па 2006 год – начальнік аддзела прававога забеспячэння дзейнасці аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, юрыдычнага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама, г. Мінск

З 2006 па 2009 год – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама, г. Мінск

З 2009 па 2014 год – дырэктар Мінскага абласнога тэрытарыяльнага фонда дзяржаўнай маёмасці, г. Мінск.

З 2014 і па  цяперашні  час – Першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Жанаты. Мае двух сыноў.


Маёмасных адносін (у тым ліку кіраванне, распараджэнне, прыватызацыя), за выключэннем пытанняў уліку маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама пытанні, звязаныя з дзейнасцю абласных, Мінскага гарадскога тэрытарыяльных фондаў, у тым ліку падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў па напрамках дзейнасці, якія курыруюцца.