Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
Броўкін Пётр Мікалаевіч
Першы намеснік Старшыні 

Кантактны тэлефон: +375 (17) 284 97 93

  • Біяграфія
  • Курыруемыя пытанні

Броўкін Пётр Мікалаевіч нарадзіўся 13 чэрвеня 1978 года ў г.Маладзечна.

У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2018 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у 2020 годзе – Расійскую дзяржаўную акадэмію інтэлектуальнай уласнасці.

2002-2004 – юрысконсульт закрытага акцыянернага таварыства «Беларускае агенцтва садзейнічання замежным інвестыцыям», г.Мінск.

2004-2007 – вядучы спецыяліст аддзела аўтарскіх і сумежных праў упраўлення права і міжнародных дагавораў дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці», г.Мінск.

Люты 2007 – май 2007 – выконваючы абавязкі дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае аўтарскае таварыства», г.Мінск.

2007-2011 – галоўны спецыяліст аддзела аўтарскіх і сумежных праў упраўлення права і міжнародных дагавораў, галоўны спецыяліст упраўлення права і міжнародных дагавораў дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці», г.Мінск.

Май 2011  кастрычнік 2011 – намеснік начальніка ўпраўлення навукова-тэхнічнай палітыкі – начальнік юрыдычнага аддзела Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, г.Мінск.

2011-2013 – галоўны спецыяліст упраўлення навукі і інавацыйнага развіцця Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, г.Мінск.

2013-2018 – выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара, генеральны дырэктар дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці», г.Мінск.

2019-2020 – саветнік таварыства з абмежаванай адказнасцю «ФМ Тэхноладжы», г.Мінск.

2020 – першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, г.Мінск.


Маёмасных адносін (у тым ліку кіраванне, распараджэнне, прыватызацыя), за выключэннем пытанняў уліку маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама пытанні, звязаныя з дзейнасцю абласных, Мінскага гарадскога тэрытарыяльных фондаў, у тым ліку падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў па напрамках дзейнасці, якія курыруюцца.